Калі няма ўласнай лазні…. 21.by

Калі няма ўласнай лазні…

16.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Лазня ў беларусаў – гэта спрадвечнае, частка нашай культуры, карані якой ідуць у далёкія стагоддзі. Яна ўздымае настрой, умацоўвае здароўе… І ўвогуле нават у цяперашні час высокіх тэхналогій немагчыма ўявіць сабе жыццё без яе. Менавіта таму ледзьве не на кожным прыватным падворку можна пабачыць гэтую драўляную або цагляную будыніну з высокай трубой. А для тых, у каго сваёй лазні няма, існуюць камунальныя. Адна з іх знаходзіцца ў пасёлку цэментнікаў па вуліцы Працоўнай. Пра дзейнасць гэтай установы, паслугі, якія лазня аказвае наведвальнікам, расказвае майстар гасцінічна-лазневай гаспадаркі УКВП “Камунальнік” Галіна Зімніцкая:

— Адзначым адразу, што лазня ў пасёлку цэментнікаў мае салідны ўзрост — упершыню яна расчыніла дзверы для наведвальнікаў у 1966 годзе. Працуе яна цяпер два разы на тыдзень — у суботу і ня­дзелю. Ад нашага прадпрыемства ў лазні дзейнічае цырульня, дзе кожны жадаючы – жанчыны, мужчыны, дзеці – можа пастрыгчыся, зрабіць стрыжку, якая больш падабаецца. Дарэчы, кошт абслугоўвання ў гэтай цырульні самы нізкі па гораду. Буфета ў лазні няма, аднак наладжана рэалізацыя розных напояў, сокаў, мінеральнай вады. Тут жа можна набыць неабходныя для мыцця рэчы: мыла, шампуні, мачалкі… На жаль, венікаў не прапануем. Раней спрабавалі наладзіць іх продаж, але няма дзе захоўваць — для гэтага патрабуецца спецыяльнае памяшканне, інакш яны губляюць свае ўласцівасці. Нядаўна, перад Новым годам, у лазні зрабілі касметычны рамонт памяшканняў. У прыватнасці, у мужчынскім аддзяленні ў парной памянялі палок, адрамантавалі юшку, абліцавалі печку, цалкам замянілі дзверы разам з каробкай. Акрамя таго, у памяшканнях абодвух аддзяленняў пафарбавалі шафкі, батарэі, столь. Праўда, камяні ў печках не мянялі – іх пакуль не хапае, бо патрабуецца шмат, ды і ўвогуле зімой зрабіць гэта праблематычна. Будзем мяняць крыху пазней, калі бу­дзе цёпла.
— А ў каго лазня карыстаецца большым попытам: у старэйшых наведвальнікаў ці мала­дзейшых?
— Калі меркаваць па ўласных назіраннях, то асаблівай перавагі ні адзін узрост не мае. Лазню наведвае разнастайны кантынгент: мужчыны і жанчыны розных узростаў, сямейныя пары і нават цэлыя сем’і з дзецьмі. Ёсць тыя, хто ходзіць сюды пастаянна, асаб­ліва цэмзаводскія мужчыны – заўзятыя парыльшчыкі, якія ўжо прывыклі да сваёй лазні. Колькасць наведвальнікаў у розныя дні неаднолькавая. Так, асноўная колькасць людзей прыхо­дзіць у нядзелю. Канечне, і ў суботу лазня не пустуе, але ўсё ж такі… Чым гэта тлумачыць, не ведаю: можа, людзі ў першы дзень выхадных па гаспадарцы спачатку спраўляюцца, а наведванне лазні адкладаюць на другі? А яшчэ бываюць дні, калі ўвогуле наведвальнікаў менш чым звычайна. Гэта часцяком ­залежыць ад умоў надвор’я, асабліва зімой. Вось, напрыклад, у нядаўнія выхадныя ішоў снег, гуляла мяцеліца, і людзей было малавата.
— У святле вышэй сказанага, некалькі слоў пра рэнтабельнасць установы…
— Калі браць эканамічныя паказчыкі, то, на жаль, лазня не рэнтабельная. Напаўняль­насць у сярэднім складае дзесьці працэнтаў трыццаць. Адначасова ў ёй у абодвух аддзяленнях можа мыцца паўсотні чалавек: 25 — у жаночым і столькі ж – у мужчынскім. Але так не бывае, чэргі не ўтвараюцца. Ды і ў суботу, як ужо зазначалася, хо­дзяць менш. Канечне, хацелася б бачыць у лазні паболей наведвальнікаў. А ўвогуле зараз шмат хто мае ўласныя лазні, некаторыя аддаюць перавагу ванне і душу. Так што да нас ідуць большай часткай тыя, хто хоча менавіта ­папарыцца.
С. ДЗМІТРЫЕЎ.

* * *
Калі матэрыял быў гатовы да друку, стала вядома, што ў мужчынскім аддзяленні лазні адбылася паломка. У парной падпоры пад камянямі не вытрымалі, і яны абрынуліся. Зараз тут ідзе рамонт. З гэтай нагоды, каб людзі ўсё-такі маг­лі памыцца, рабочыя дні лазні падзелены: субота – мужчынскі дзень, ня­дзеля – жаночы. Не ведаючы гэтага, жыхар цэнтра горада В.І. Баброўскі прыехаў сюды ў ня­дзелю, але давялося ехаць дамоў. Камунальшчыкі прынеслі яму свае прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лазня ў беларусаў – гэта спрадвечнае, частка нашай культуры, карані якой ідуць у далёкія стагоддзі. Яна ўздымае настрой, умацоўвае здароўе…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика