“Тры парсючкі” на новы лад. 21.by

“Тры парсючкі” на новы лад

17.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выхаванцы студыі развіцця “Час перамен” пад кіраўніцтвам псіхолага Іны Мартынюк падрыхтавалі чарговую тэатральную пастаноўку пра трох парсючкоў на новы лад. Юныя акцёры ўвасобіліся ў казачных герояў, спявалі, весяліліся на сцэне, будавалі домікі, а два лянівыя парсючкі Ніф-Ніф і Наф-Наф, якія зусім не жадалі вучыцца і працаваць, з дапамогай лясных жыхароў нарэшце сталі добрымі, кемлівымі і добразычлівымі.
Потым да казачных герояў прыйшлі Дзед Мароз са Снягуркай, і дзеці разам з бацькамі весяліліся, вадзілі карагоды, расказвалі самаму добраму Дзядулю вершы, спявалі, удзельнічалі ў гульнях. Па-навагодняму чароўным і па-сямейнаму цёплым атрымаўся вечар, радасных эмоцый хапіла ўсім.
На здымку: момант з тэатральнай пастаноўкі “Тры парсючкі”.
Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выхаванцы студыі развіцця “Час перамен” пад кіраўніцтвам псіхолага Іны Мартынюк падрыхтавалі чарговую тэатральную пастаноўку пра трох парсючкоў на новы лад....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика