У ДУА «Яслі-сад №13 г. Смаргоні" прайшла экалагічная акцыя "Дапаможам птушкам зімаваць". 21.by

У ДУА «Яслі-сад №13 г. Смаргоні" прайшла экалагічная акцыя "Дапаможам птушкам зімаваць"

17.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выхаванні падрастаючага пакалення немалаважную ролю адыгрываюць зносіны дзіцяці з жывой прыродай. Аднымі з самых даступных у зносінах, з'яўляюцца птушкі, якія зімой часта гінуць.

У ДУА «Яслі-сад №13 г. Смаргоні" ў студзені прайшла экалагічная акцыя пад назвай "Дапаможам птушкам зімаваць".

Бацькам было прапанавана змайстраваць сваімі рукамі кармушку для птушак. Яны з задавальненнем адгукнуліся на прапанову дапамагчы галадаючым птушкам, і на час сталі архітэктарамі, будаўнікамі.

Кормушка_1.jpg

Кормушка_3.jpg

Кормушка_4.jpg

Усе кармушкі былі выраблены з душой. Відаць, што ўсе праявілі сваю творчасць, фантазію і майстэрства. Выкарыстоўвалі разнастайны матэрыял, для вырабу кармушак: папера, пластыкавыя бутэлькі, дрэва, пакеты пасля соку.

Дзеці з гонарам прыносілі кармушкі ў групу. Кожны хацеў падзяліцца сваімі ўражаннямі аб тым, як тата даверыў малаток. Як прыемна дапамагчы даросламу ў такой сур'ёзнай справе, як выратаванне птушак ад галоднай і халоднай зімы.

Кармушкі былі развешаны на тэрыторыі ўстановы. Дзеці з задавальненнем падкормліваюць птушак, праяўляюць тым самым не толькі клопат, але і пашыраюць свае веды аб звычках птушак, асаблівасцях іх вонкавага выгляду.

Кормушка_7.jpg

Кормушка_2.jpg

Кормушка_5.jpg

Кормушка_6.jpg

Т. М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхаванні падрастаючага пакалення немалаважную ролю адыгрываюць зносіны дзіцяці з жывой прыродай. Аднымі з самых даступных у зносінах, з'яўляюцца птушкі, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика