Невялікія маразы, снег і мокры снег. 21.by

Невялікія маразы, снег і мокры снег

17.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  


На тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў бліжэйшыя дні чакаецца адліжнае надвор’е з ападкамі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом, месцамі  — туман.

Сёння, 17 студзеня, на працягу дня метэаролагі перадаюць мокры снег з дажджом. Магчымы туман і пагаршэнне бачнасці  на дарозе і галаледзіца. Будзьце пільнымі! Паўднёва-заходні вецер складзе 7 — 9 м/с, пры парывах — да 14. Удзень — +1…+2 °С, ноччу — таксама да 2 градусаў са знакам “+”.

У пятніцу, 18 студзеня, чакаецца невялікі снег, на дарозе месцамі будзе слізка. Верагодны і ападкі — снег і мокры снег. Вецер паўднёва-заходняга напрамку — 7 — 9 м/с, парывы — да 16. Дзённая тэмпература — ад -1 да +1 °С, уначы — 5…4 марозу.

У суботу, 19 студзеня, будзе больш холадна: удзень — -4…-2 °С, ноччу — да -4 °С. Прагназуецца пераменная воблачнасць, невялікі снег, вецер заходні, 6 — 8 м/с з парывамі да 14.

У нядзелю, 20 студзеня, спецыялісты абяцаюць пахмурнае надвор’е з невялікімі ападкамі  ў выглядзе снегу. Вецер слабы і няўстойлівы. Удзень — 3…2 градусы са знакам мінус, уначы — да 5 градусаў ніжэй за нуль.

Пачатак тыдня будзе больш халаднейшы. Дзённая тэмпература ў панядзелак апусціцца да -6…-4 °С, ноччу — -8…-7 °С. Захаваецца воблачнасць і верагоднасць невялікага снегу. Увечары магчымы туман.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў бліжэйшыя дні чакаецца адліжнае надвор’е з ападкамі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом, месцамі  —
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика