Ученица Ушачской школы Злата Клачок завоевала диплом 2 степени на областной олимпиаде по белорусскому языку и литературе. 21.by

Ученица Ушачской школы Злата Клачок завоевала диплом 2 степени на областной олимпиаде по белорусскому языку и литературе

18.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Завяршыўся абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, на якім нашы юныя землякі традыцыйна паказалі трывалыя веды. Чарговая ўзнагарода з’явіліся ў скарбонцы дасягненняў дзесяцікласніцы Ушацкай школы Златы Клачок – па выніках інтэлектуальных спаборніцтваў па беларускай мове і літаратуры яна ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені і стала трэцяй у агульным рэйтынгу. Нагадаем: гэта ўжо не першае выступленне дзяўчыны на трэцім этапе алімпіяды – летась у яе таксама было “срэбра”, але крыху ніжэйшы рэйтынгавы паказчык, які не дазволіў прыняць удзел у фінале. Цяпер жа падрыхтоўка да апошняга ў мэтанакіраванай вучаніцы і яе настаўніцы Ірыны Уладзіміраўны Леснічэнкі ідзе поўным ходам. “Вядома ж, разлічваю на атрыманне “золата” – нездарма ж маё імя – Злата”, – з жартам і ўсур’ёз зазначае дзяўчына.

Нягледзячы на адсутнасць дыпломаў, на даволі высокім узроўні былі выступленні і іншых школьнікаў Ушаччыны. Тым больш што на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды ўсе яны прымалі ўдзел упершыню. “Убачылі, навучыліся – і ў наступны раз абавязкова ўсіх “парвём”!” – рашуча агучыла планы на перспектыву вучаніца 10 класа Глыбачанскай школы Дзіяна Герцык, якая сёлета таксама дэманстравала веды па беларускай мове і літаратуры.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршыўся абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, на якім нашы юныя землякі традыцыйна паказалі трывалыя веды. Чарговая ўзнагарода...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика