Руководство района провело встречу с населением агрогородка Глыбочка. 21.by

Руководство района провело встречу с населением агрогородка Глыбочка

18.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сустрэча старшыні райвыканкама Уладзіміра Генадзьевіча Аўдошкі і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віктара Пятровіча Котава з насельніцтвам аграгарадка Глыбачка на мінулым тыдні аказалася ажыўленай і вельмі шчырай. Было відаць, што накапіліся пытанні ў жыхароў гэтага вялікага населенага пункта, вось і сабраліся яны ў залу Дома культуры практычна ўсім саставам сельгаспрадпрыемства, далучыліся таксама пенсіянеры, настаўнікі, прадстаўнікі іншых галін. Ёсць і яшчэ адно тлумачэнне такой дружнай яўкі: жаданне пачуць адказы ад першай асобы раёна.

Блок эканамічных пытанняў, канечне, аказаўся самым вострым. Як атрымліваць прадукцыю, калі на гурт кароў даюць мех камбікорму. Як заплаціць за электрычнасць, калі зарплата пераважна “праз магазін”. “Я пачынаў працаваць у калгасе “Новы шлях”, на пенсію пайшоў з саўгаса “Глыбачаны”. Ці завершыцца на гэтым перайменаванне гаспадаркі?” Пытанні сыпаліся і ад працуючых, і ад пенсіянераў. І У.Г.Аўдошка адказваў на іх “без упрыгожванняў”, закрануўшы і блізкую перспектыву “Глыбачан”.

Заробленых гаспадаркай у зімовыя месяцы грошай на зарплату недастаткова, бо Лепельскаму малочнакансерваваму камбінату яны запазычыліся на 1,8 года наперад. І задача кіраўніка як гаспадаркі, так і раёна, шукаць крыніцы яе выплаты. Зноў у доўг. А каб было чым яго вяртаць, неабходна пашыраць вытворчасць. Губернатар вобласці М.М.Шарснёў паставіў задачу максімальна запоўніць комплекс, які, дарэчы, як падкрэсліў У.Г.Аўдошка, па ўмовах працы зараз саступае хіба толькі “Завячэллю”. На жаль, зімой поўнасцю з пастаўленай задачай не справіцца, паколькі недастаткова кармоў. А ў перспектыве ў былым племсаўгасе з’явіцца і дзве пляцоўкі па вырошчванні быкоў мясной пароды, паколькі гэта самы рэнтабельны на сёння накірунак жывёлагадоўлі.

Пытанняў камунальных на сустрэчы таксама было нямала. Старшыня райвыканкама прыгадаў, што на кантролі знаходзіцца перадача каналізацыі на абслугоўванне Наваполацкаму водаканалу, аднак спачатку трэба выканаць некаторыя іх умовы, у прыватнасці, падрамантаваць ці прачысціць сістэму вялікім ціскам. Вырашыць такія ж праблемы ад дамоў з аўтаномнай каналізацыяй дапаможа гаспадарка пасля невялікага рамонту спецыяльнай бочкі.

Неаднойчы паступалі з аграгарадка і пытанні наконт якасці вады. Уладзімір Генадзьевіч запэўніў, што па праграме “Чыстая вада” Глыбачка знаходзіцца першай у чарзе на будаўніцтва станцыі абезжалезвання і выказаў спадзяванне, што гэта ажыццявіцца ўжо сёлета.

У аграгарадку нядаўна зачынены мініпалігон, аб чым, дарэчы, сведчыць шлагбаум і аб’ява на месцы. Аднак нехта нядаўна прывёз і выкінуў там пілаванне. Старшыня Глыбачанскага сельвыканкама Віктар Віктаравіч Шаршнёў папярэдзіў аднавяскоўцаў аб недапушчальнасці падобнага і вялікіх штрафах у адносінах да парушальнікаў. А вось колькасць кантэйнераў будзе павялічвацца пасля заключэння жыхарамі дагавораў з камунгасам. Ад буйнагабарытнага хламу можна пазбавіцца, заказаўшы ў мясцовым участку камунгаса прычэп. Паслуга гэта платная, а вось каб прыбраць навакольную тэрыторыю падчас суботнікаў, можна заказаць і бясплатна, чым некалькі разоў карысталіся жыхары аграгарадка Ільюшына.

Гучалі і выключна прыватныя пытанні “камуналкі”, якія трэба вырашаць на месцы, а таксама просьбы, каб у штат службы ўвялі сантэхніка і спецыяліста, які чысціць коміны, а такія паслугі можна было заказаць за грошы. Першая ва УП ЖКГ існуе: дастаткова патэлефанаваць у дыспетчарскую па нумары 2-70-76 ці па адзіным “115” і заказаць сантэхніка. А вось камінараў з ліцэнзіямі няма.

“Глядзеў перадачу, у якой прагучала інфармацыя аб тым, што ва Ушацкі раён не пускаюць “Еўраопт”, – прагучала яшчэ адно пытанне з залы.

– Да мяне прадстаўнікі гэтай кампаніі не звярталіся, – адказаў Уладзімір Генадзьевіч. – А вось два буйныя гандлёвыя цэнтры ў хуткім часе ў гарпасёлку будуць. Адзін з іх узвядзе кампанія “Зубр”, магчыма для “Еўраопта”.

Абмяркоўваліся таксама пытанні расчысткі дарог, барацьбы з баршчэўнікам, падвозу даярак, рамонту сушыльнай гаспадаркі, ліквідацыі былога Дома культуры. Не ўсё з таго, пра што ішла размова, атрымаецца вырашыць адразу, аднак разыходзіліся людзі са спакойным сэрцам: па-першае, яны пачутыя, па-другое, у гаспадаркі, а значыць і жыхароў Глыбачанскага сельсавета, ёсць перспектыва.

Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча старшыні райвыканкама Уладзіміра Генадзьевіча Аўдошкі і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віктара Пятровіча...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика