Адкрываць новыя знешнія рынкі. 21.by

Адкрываць новыя знешнія рынкі

18.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь прапануе лібералізаваць гандлёвыя адносіны з 12 краінамі, якія ўключаны ў адпаведны пакет. Сумесная работа ў гэтым напрамку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза можа пачацца ўжо ў бягучым годзе, расказаў журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка.

«У знешнеэканамічным складніку асноўная задача (МЗС. — Заўвага БелТА) — гэта развіццё міжнароднага гандлю нашай краіны ў частцы ўмацавання дагаворна-прававой базы, падпісання новых пагадненняў у «пяцёрцы», якая дае магчымасць нашым экспарцёрам адкрываць знешнія рынкі і прасоў-ваць на іх тавары і паслугі. Значная частка кампетэнцый у гэтай галіне перададзена ў міжнацыянальны орган — Еўразійскую эканамічную камісію, і ў «пяцёрцы» мы вельмі шмат робім у гэтым напрамку», — адзначыў першы намеснік міністра. Ён нагадаў, што нядаўна было падпісана пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж ЕАЭС і КНР, заключана часовае пагадненне аб рабоце ў рэжыме зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Іранам. Раней таксама ўступіла ў сілу пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В’етнамам.

«У значнай стадыі руху наперад знаходзімся па лініі перагавораў з Ізраілем. Пачалі перагаворы з Егіптам, Індыяй і шэрагам іншых краін. Мы падрыхтавалі ўжо ў Беларусі другі пакет краін, з якімі хацелі б лібералізаваць нашы гандлёвыя адносіны і аблягчыць доступ нашых экспарцёраў на рынкі гэтых дзяржаў», — заявіў Андрэй Еўдачэнка. Першы намеснік міністра растлумачыў, што распрацоўку другога пакета пачалі яшчэ год таму з улікам таго, што ў бягучым годзе будуць завяршацца перагаворы з краінамі першага пакета. «Другі пакет складаецца з краін, якія, як мы лічым, маюць найвышэйшы патэнцыял для таго, каб абсар-біраваць тавары і паслугі, вырабленыя ў Беларусі. За гэтым стаіць вельмі скрупулёзны разлік, які рабілі нашы эканамісты і загран-установы. Пакуль у гэты пакет мы ўключылі 12 перспектыўных краін. Але, паколькі мы цяпер працуем у «пяцёрцы», то нашы партнёры могуць туды дабавіць тыя краіны, у экспарце ў якія яны зацікаўлены. І наша адзіная перагаворная каманда, відавочна, пачне гэту работу ўжо ў другой палавіне года», — сказаў дыпламат.

belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь прапануе лібералізаваць гандлёвыя адносіны з 12 краінамі, якія ўключаны ў адпаведны пакет. Сумесная работа ў гэтым напрамку ў рамках
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика