В Бегомле прошло мероприятие, приуроченное к памятной дате поселка. 21.by

В Бегомле прошло мероприятие, приуроченное к памятной дате поселка

19.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

na-zdanii-muzeya-narodnoj-slavy-vidny-sledy-ostavlennye-vojnoj
У памяць вызвалення Бягомля ў снежні 1942 года работнікі культуры гарпасёлка арганізавалі сустрэчу з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Валянцінам Якушэўскім і карэнным бягомльцам, былым дырэктарам Бягомльскага музея народнай славы Уладзімірам Герасімёнкам. Мерапрыемства адбылося ў бібліятэцы імя П. Панчанкі.

Напачатку праграмы вядучая Надзея Піменава правяла невялічкі экскурс у гістарычнае мінулае, пасля чаго слова прадставілі шаноўным госцям.
– Бягомль, які на той час з’яўляўся райцэнтрам, меў вялікае значэнне для акупантаў у іх барацьбе з партызанскім рухам у паўночна-усходніх раёнах Мінскай вобласці, – расказваў Уладзімір Канстанцінавіч. – Ён быў звязаны з Барысавам, Мінскам, Даўгінавам, Докшыцамі, Лепелем аўтамабільнымі дарогамі. Існавала небяспека таго, што фашысты маглі ператварыць пасёлак у апорны пункт для фарміравання карнікавых батальёнаў. Аблога Бягомля партызанамі доўжылася два дні. А 19 снежня народныя мсціўцы ў белых маскхалатах нагналі панікі на бягомльскі гарнізон. Немцы нават рашылі, што гэта дыверсанты з-за лініі фронту і, ратуючыся ад партызан, уцяклі ў Плешчаніцы. Пасля вызвалення ў Бягомлі была створана ваенная гарадская камендатура, размясціліся штаб брыгады, перасоўны шпіталь, шэраг тылавых службаў. Шлях з Мінска ў Віцебск быў канчаткова заблакіраваны партызанамі. Бягомль стаў цэнтрам партызанскага краю. Пазней у ім дзейнічаў аэрадром, з дапамогай якога ажыццяўлялася рэгулярная і ўстойлівая сувязь некалькі партызанскіх зон з Вялікай зямлёй.
На мерапрыемстве таксама прагучалі песні ў выкананні загадчыка філіяла Бягомльскага ГДК Уладзіміра Шчэпіна. Супрацоўнікі Бягомльскага музея народнай славы правялі для ўдзельнікаў урачыстасці экскурсію па тэматычнай экспазіцыі, прысвечанай вызваленню гарпасёлка.
Завяршылася ўрачыстасць ускладаннем кветак да помніка ў гонар вызвалення Бягомля партызанамі брыгады “Жалязняк”.

“Росквіт рэспублікі маёй”

Пад такой назвай у Бягомльскім музеі народнай славы арганізавана тэматычная выстава, прымеркаваная да 100-годдзя з дня ўтварэння БССР. У экспазіцыі прадстаўлены карціны мастака-аматара, былога супрацоўніка Бягомльскага лясгаса Уладзіміра Сакалова (1899 – 1989 гг.) Па тэматыцы работ мастака можна прасачыць гісторыю станаўлення і развіцця БССР, даведацца пра жыццё людзей Докшыцкага раёна ў той час. На выставе прадстаўлены бюсты нашых землякоў, Герояў Сацыялістычнай Працы Ірыны Камінскай, Ульяны Крышталевіч, Мікалая Карповіча.
Акрамя гэтага, наведвальнікі могуць пазнаёміцца з кніжным матэрыялам пра жыццё і дзейнасць У.І. Ульянава (Леніна). Ахвотныя могуць пагартаць старонкі даведачнай і гістарычнай літаратуры: “Нараджэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі”, “Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР”, “Бальшавікі Беларусі за перамогу Кастрычніка”, “Народная гаспадарка Беларускай ССР у 1985 годзе” і інш. Таксама на выставе экспануецца перакідны каляндар за 1957 год, сцяг, герб і тэкст гімна БССР, аўтарам музыкі якога з’яўляецца наш зямляк Нестар Сакалоўскі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У памяць вызвалення Бягомля ў снежні 1942 года работнікі культуры гарпасёлка арганізавалі сустрэчу з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Валянцінам Якушэўскім
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика