Вясной шчучынскія энергетыкі справяць наваселле. 21.by

Вясной шчучынскія энергетыкі справяць наваселле

20.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета адміністрацыйны будынак Шчучынскага РЭС значна павялічыцца: будаўнікі МПМК-167 актыўна ўзводзяць тут двухпавярховую прыбудову агульнай плошчай звыш 1000 метраў квадратных. Штодзень на аб’екце працуюць каля 30 чалавек і 5 адзінак спецыялізаванай тэхнікі.


-- Мы ўжо цалкам злажылі з цэглы сцены, уставілі вокны і зараз робім страпільны каркас, каб накрыць будынак дахам, -- гаворыць майстар МПМК-167 Аляксандр Сяргеевіч Мурзак. – Таксама праклалі вадаправод і электрыку, усталявалі ў памяшканнях батарэі. Як толькі запусцім ацяпленне, накіруем на аб’ект тынкоўшчыкаў, маляроў, плітачнікаў і іншых спецыялістаў, якія будуць займацца ўнутранай аддзелкай.

Згодна з праектна-каштарыснай дакументацыяй, на першым паверсе новай прыбудовы кампактна размесцяцца прахадная, весцібюль, электрашчытавая, санвузлы, пакой для прыёма ежы і рабочыя кабінеты. Другі паверх займуць  холл, актавая зала, архіў, а таксама тэхнічныя памяшканні.

-- Прывядзём у парадак і стары будынак адміністрацыі Шчучынскага РЭС, -- зазначае А.С. Мурзак. – Ужо замянілі ў ім усе старыя вокны на сучасныя шклопакеты, уцяплілі звонку сцены. Калі дазволіць надвор’е, патынкуем і пафарбуем абодва будынка ў адзін колер, каб яны выглядалі як адно цэлае. Таксама добраўпарадкуем прылеглую тэрыторыю: установім бардзюры, пракладзём тратуарныя дарожкі. Усяго на реалізацыю праекта будзе затрачана прыкладна 1,45 мільёна рублёў. Здаць пад ключ аб’ект плануем у красавіку бягучага года.


Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета адміністрацыйны будынак Шчучынскага РЭС значна павялічыцца: будаўнікі МПМК-167 актыўна ўзводзяць тут двухпавярховую прыбудову агульнай плошчай звыш 1000...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика