Праводзяцца прафілактычныя рэйды па папярэджанні няшчасных здарэнняў на вадаёмах. 21.by

Праводзяцца прафілактычныя рэйды па папярэджанні няшчасных здарэнняў на вадаёмах

08.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшы інжынер РАНС М. Маркушонак праводзіць прафіліктычную гутарку з рыбакамі на р. Дзісна

Старшы інжынер РАНС М. Маркушонак праводзіць прафіліктычную гутарку з рыбакамі на р. Дзісна

З павышэннем тэмпературы паветра ўзрастае рызыка для жыцця пры знаходжанні на вадаёмах. Асабліва гэта адносіцца да дзяцей і дарослых аматараў рыбнай лоўлі. Лёд у гэты перыяд становіцца рыхлым, нетрывалым. І калі на азёрах і сажалках ледзяное покрыва яшчэ перавышае таўшчыню ў 7-10 сантыметраў, то на рэках ён значна танчэйшы.

У гэты перыяд старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Катовіч сумесна са старшым інжынерам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалаем Маркушонкам робяць штодзённыя рэйды па вадаёмах Шаркаўшчынскага раёна з мэтай інфарміравання грамадзян, якія знаходзяцца на лёдзе. З кожным праводзяцца прафілактычныя гутаркі, раздаецца наглядны матэрыял, памяткі аб бяспечным знаходжанні на вадаёмах і паблізу іх у зімовы і вясенні перыяды.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика