«Сэкс» па-беларуску: VOKА абвяшчае кастынг на агучку культавага серыяла 2000-х на беларускую мову. 21.by

«Сэкс» па-беларуску: VOKА абвяшчае кастынг на агучку культавага серыяла 2000-х на беларускую мову

14.02.2019 11:49 — Разное | БДГ  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БДГ

Культавы серыял HBO «Сэкс у вялікім горадзе» будзе перакладзены на беларускую мову. Відэасервіс VOKA аб’яўляе кастынг на агучку яго галоўных персанажаў. Самае цікавае, што прэтэндаваць на ўдзел у праекте могуць не толькі прафесіяналы, але і ўсе беларускія прыхільнікі серыяла.

Каб усе мы як мага хутчэй убачылі і пачулі, як чатыры добрыя сяброўкі дзеляцца адна з адной жаночымі сакрэтамі на беларускай мове, пакутуюць ад разбітага сэрца і немагчымасці трапіць у модны рэстаран, абмяркоўваюць туфлі і мужчын, плачуць і смяюцца, трэба адшукаць чатырох дзяўчын і двух маладых людзей.

Варта заўважыць, что беларускім заўзятарам прыгод чатырох прыгажунь-сябровак пашчасціла больш за ўсіх фанатаў «Сэкса ў вялікім горадзе» і яго кінасіквелаў: лёс абяцанага працягу апынуўся пад вялікім пытаннем пасля таго, як Кім Кэтрал адмовілася ўдзельнічаць у здымках трэцяга фільма. А тым часам у Беларусі гісторыя Кэры, Міранды, Сінціі і Шарлоты атрымае другое жыццё, і гэта ўжо дакладна! Першы сезон серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» у беларускамоўнай агучцы хутка з’явіцца ў медыятэцы VOKA.

«Мы працягваем развіваць раздзел CINEVOKA з фільмамі на беларускай мове. Прыемна, што яго кантэнт карыстаецца папулярнасцю сярод нашых гледачоў. Па іх шматлікіх просьбах калекцыя CINEVOKA папоўніцца серыяламі, і пачаць мы вырашылі менавіта з «Сэксу у вялікім горадзе», які і праз 20 гадоў пасля выхаду не губляе актуальнасці і мае цэлую армію прыхільнікаў. Падарункам для іх стане і магчымасць прыняць прыняць удзел ў агучцы як мінімум пілотнай серыі першага сезону, каб не толькі ўявіць, але і адчуць сябе на месцы любімай гераіні ці героя», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце кампаніі velcom Антон Бладзік.

Правілы ўдзелу ў кастынгу:

  1. Вырашыце, каго з галоўных героеў серыяла (аднаго, некалькіх ці ўсіх адразу – абмежаванняў няма!) вы хацелі б агучыць: Кэры, Міранду, Саманту, Шарлоту, Стэнфарда ці Містэра Біга.
  2. Прайдзіце па спасылцы, дзе змешчаныя фрагменты тэксту кожнага з героеў.
  3. Зачытайце абраны ўрывак на відэа.
  4. У перыяд з 14 па 21 лютага ўключна змясціце відэа ў сторыз сваіго Instagram-акаўнта, адзначыўшы афіцыйны акаўнт VOKA (@vokatv).
  5. Не забудзьцеся адкрыць доступ да акаўнта і публікацыі на час папярэдняга адбору ўдзельнікаў.
  6. Чакайце запрашэння на кастынг!

Далей да працы далучыцца журы ў складзе прадстаўнікоў VOKA, а таксама гукарэжысёраў студыі дубляжу і закадравай агучкі 13studio. Члены журы вырашаць, хто з ўдзельнікаў першага этапу праходзіць далей – на жывое праслухоўванне ў студыі гуказапісу. Яны будуць ацэньваць канкурсантаў па такiх крытэрыях як валоданне рыторыкай, адпаведнасць вобразу героя, артыстызм і чысціня голасу. Важнай умовай будзе і наяўнасць у прэтэндэнтаў магчымасці ўдзяліць 1-2 дні працы ў студыі над агучкай свайго персанажу.

Пераможцы другога этапу і падораць свае галасы героям пiлотнай серыi «Сэксу ў вялікім горадзе» па-беларуску. Прэм’ерны паказ першага сезона ў беларускай агучцы адбудзецца ў сакавіку бягучага года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Культавы серыял HBO «Сэкс у вялікім горадзе» будзе перакладзены на беларускую мову. Відэасервіс VOKA аб’яўляе кастынг на агучку яго галоўных персанажаў.
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

19.06.2019
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Патриот (Ушачи)
Чырвоны прамень
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кричевская жизнь
Новости Хотимска
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
20.06.2019
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Гарадоцкi веснiк
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Калiнкавiцкiя навiны
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Святло кастрычнiка (Мстиславль)


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика