Асцярожна на лёдзе!. 21.by

Асцярожна на лёдзе!

18.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4388.jpg

Летась у Брэсцкай вобласці патанула 64 чалавекі

Шасцёра з іх ліку – дзеці.  61 чалавек патануў на вадаёмах, адзін чалавек  патануў на працоўным месцы, адзін чалавек – за межамі вобласці, і яшчэ адзін патануў у хатне-бытавых умовах.  
 
24 чалавекі загінулі пры купанні, амаль палова з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Падчас рыбнай лоўлі загінулі 15 чалавек, 7 з іх таксама знаходзіліся ў нецвярозым стане. У 2018 годзе ў Івацэвіцкім раёне патанулі два рыбакі. 
 
Хочацца нагадаць: у сувязі з умовамі надвор'я, калі сярэднесутачная тэмпература вышэй за 0 градусаў, пачынаецца раставанне снегу. Лёд становіцца небяспечным ля берагоў. Калі сярэднесутачная тэмпература паветра перавальвае за плюсавую адзнаку, то на паверхні лядовага пакрыцця пачне інтэнсіўна раставаць снег, і гэты працэс паскараецца вятрамі, туманамі і дажджамі. Павярхоўная вада ўбіраецца ў лёд, парушаючы яго структуру, выклікае распад лёду. Адначасова лёд падтае і знізу. Гэты лёд небяспечны тым, што ён не затрашчыць папераджальна, як у першалёддзі, а нечакана распадаецца пад нагамі.
 
Раённая арганізацыя АСВОД звяртаецца да ўсіх жыхароў раёна:
– не падвяргайце сваё жыццё небяспецы;
– выконвайце меры бяспекі на вадаёмах;
– памятаеце, што алкаголь – асноўная прычына гібелі чалавека ад утаплення.
 
Л. І. Пішчык, старшыня раённай арганізацыі АСВОД.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у Брэсцкай вобласці патанула 64 чалавекі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика