На Миорщине участились случаи, когда за коррупцию на скамейку подсудимых попадают руководители. 21.by

На Миорщине участились случаи, когда за коррупцию на скамейку подсудимых попадают руководители

18.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 У райвыканкаме на семінары для службовых асоб абмеркавалі пытанні супрацьдзеяння карупцыі. Колькасць гучных карупцыйных скандалаў, у якіх замешаны высокапастаўленыя службовыя асобы і кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, у краіне няўхільна расце. Адну за адной раскрываюць справы, звязаныя з незаконным абагачэннем, хабарніцтвам, крадзяжом дзяржаўнай маёмасці. Злачынныя факты мусіруюць у сродках масавай інфармацыі, прозвішчы карупцыянераў не сыходзяць з вуснаў грамадзян.

І на Міёршчыне пачасціліся выпадкі, калі ў поле зроку праваахоўных органаў трапляюць з-за злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Хто апынуўся на лаўцы падсудных і як прадухіліць прагу нажывы? Пра гэта ішла размова на семінары, арганізаваным для кіраўнікоў, кадравых і фінансавых работнікаў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. 

 Карупцыя пагражае эканоміцы, падрывае маральныя ўстоі, парушае прынцыпы роўнасці і сацыяльнай справядлівасці. Не дазволіць ёй пранікнуць у разнастайныя сферы жыццядзейнасці толькі цвёрдае супрацьстаянне, якое грунтуецца на Законе “Аб барацьбе з карупцыяй”. Пералік гэтых злачынстваў вылучаны асобным нарматыўным дакументам. З яго артыкуламі азнаёміў першы намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Станіслаў Паніч, нагадаў пра меры адказнасці.


На Міёршчыне найбольш частыя крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. На расследаваных за апошнія тры гады справах засяродзіў увагу начальнік раённага аддзела следчага камітэта Аляксандр Фурс. Бадай самае гучнае ў адносінах былога дырэктара аднаго з сельгаспрадпрыемстваў. Першую крымінальную справу завялі па факце набыцця ва ўласнасць пабудаванага за кошт гаспадаркі дома па заніжанай цане. Сёлета ў студзені выкрылі яшчэ, што ў 2016 годзе па несапраўдным дакуменце ён прысвоіў купленыя ў камерцыйных арганізацыях за кошт сельгаспрадпрыемства дарагія станок, перфаратар “Бош”, электралічыльнік, набор для рамонту аўтамабіля, іншае абсталяванне на шэсць тысяч беларускіх рублёў.


 Як заўважыў Аляксандр Раманавіч, часта пры расследаванні крымінальных спраў выяўляецца не ўлічанае бухгалтэрыяй абсталяванне арганізацый і прадпрыемстваў, выкарыстанне тэхнікі без пуцявых лістоў, што спакушае распарадзіцца дзяржаўнай маёмасцю не па законе. Выкрываюцца факты скажоных статыстычных даных. Так некаторыя кіраўнікі імкнуцца прыхарошыць сапраўднае становішча спраў, ці ўтоіць раней праяўленую некампетэнтнасць і парушэнне заканадаўства.


Па усёй краіне нямала карупцыйных злачынстваў выяўляецца ў сферы закупак за кошт сродкаў арганізацый. Гэта і лабіраванне інтарэсаў пэўнай кампаніі, няправільнае афармленне дакументаў, фармальныя адносіны да справы і многае іншае, адзначыла памочнік пракурора Кацярына Несцярэнка.


Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Мішута звярнула ўвагу на неабходнасць дасканалага вывучэння артыкулаў Закона “Аб барацьбе з карупцыяй”, які ў адкрытым доступе на інтэрнэт-партале. Згодна з яго фармуліроўкамі, дзяржаўная службовая асоба — не толькі кіраўнік арганізацыі ці ўстановы. У кожным калектыве неабходна вызначыць, хто яшчэ са спецыялістаў уваходзіць у гэтую катэгорыю і ад патрабаваць абавязацельствы.


 Прысутным нагадалі пра дэклараванне даходаў і маёмасці кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый, іх мужа ці жонкі, паўналетніх дзяцей, якія жывуць разам і вядуць сумесную гаспадарку. Адбыўся інструктаж, як правільна запоўніць графы. Прадставіць дэкларацыі ў аддзел арганізацыйна-кадравай работы патрэбна да 20 лютага. За спазненне ці заведама ілжывыя звесткі пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў нагадаў пра добрасумленнае стаўленне да працоўных абавязкаў. Кожнаму кіраўніку і службовай асобе трэба дзейнічаць у інтарэсах прадпрыемства, раёна, краіны, а не ў абыход закона. Ні высокія пасады, ні папярэднія заслугі не страхуюць ад адказнасці тых, хто пераступіў мяжу. Ігар Валер’евіч заклікаў берагчы сваю рэпутацыю, не псаваць лёс дзецям. Для іх судзімасць роднага чалавека ў будучым можа стаць перашкодай працаўладкавацца на дзяржслужбу, у праваахоўныя і фінансавыя органы.
Раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак папярэдзіў пра няўхільнае выкананне закона “Аб воінскім абавязку”. Прызыўнікі і ваеннаабавязаныя патрабуюць строгага і граматнага ўліку ў кожным калектыве. Гэтаму варта павучыцца ў кадраў работніка Міёрскай ПМС, якая адказная ў супрацоўніцтве з ваенкаматам. Аператыўна прадастаўляе неабходную інфармацыю аддзел загса.


Юрысконсульт райвыканкама Наталля Густава звярнула ўвагу на правільнае распараджэнне жыллёвым фондам, нагадала, як яго адчужаць, перадаваць у карыстанне дакументальна, весці ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
У кожнай справе неабходны высокая ступень арганізаванасці кіраўнікоў і спецыялістаў, строгі парадак і дысцыпліна ва ўсім. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У райвыканкаме на семінары для службовых асоб абмеркавалі пытанні супрацьдзеяння карупцыі. Колькасць гучных карупцыйных скандалаў, у якіх замешаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика