Яны ведаюць, як эфектыўна выкарыстоўваць землі. 21.by

Яны ведаюць, як эфектыўна выкарыстоўваць землі

18.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Яны ведаюць, як эфектыўна выкарыстоўваць землі
21 лютага сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі аддзела землеўпарадкавання райвыканкама. Амаль два гады службу ўзначальвае Зоя Лявонаўна Гарэленкава, яе намеснікам з’яўляецца Наталля Пятроўна Лук’янава. Галоўнымі спецыялістамі  працуюць Любоў Аляксандраўна Гырдымава і Аляксандр Юльевіч Дабравольскі.
Напэўна, кожнаму жыхару раёна прыходзілася звяртацца  да спецыялістаў аддзела. Яны разглядаюць матэрыялы аб прадастаўленні і канфіскацыі зямельных участкаў, выяўляюць невыкарыстоўваемыя ці нерацыянальна выкарыстоўваемыя землі, адказваюць за навядзенне парадку на зямлі. “Невялікі калектыў нашага аддзела дружны і працалюбівы, мы заўсёды гатовы падставіць адзін аднаму плячо ўзаемадапамогі, – кажа Зоя Гарэленкава. – Гэта вельмі дапамагае спраўляцца з работай. Яна на першы погляд ціхая і незаўважная, але ж трэба аб’ехаць многія населеныя пункты раёна, вымераць пазначаныя ўчасткі, скласці планы па прыцягненні земляў у абарот. У тым, што на былых пустках (а гэта па выніках мінулага года амаль 50 гектараў) каласуюць зерневыя ці будуюцца дамы – прамая заслуга нашых спецыялістаў”. Работнікі аддзела замацаваны за кожным сельвыканкамам, куды жыхары раёна звяртаюцца з рознымі заявамі па пытаннях землеўпарадкавання. У райцэнтры такія пытанні людзі накіроўваюць у “адно акно” райвыканкама. Як правіла, падобных зваротаў кожны год бывае больш за 200. Толькі летась паміж грамадзянамі было пераразмеркавана 148 участкаў, прадастаўлена для агародніцтва 126 участкаў.
Спецыялісты аддзела землеўпарадкавання ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль за аховай земляў, асаблівая ўвага надаецца своечасоваму асваенню ўчасткаў, недапушчэнню самавольных захопаў.
Перад аддзелам стаяць сур’ёзныя задачы па падрыхтоўцы да абласных “Дажынак”, якія будуць ладзіцца ў Шуміліне ў 2021 годзе: навядзенне парадку ў райцэнтры і Обалі, удасканаленне аг. Мікіціха.
Напярэдадні прафесійнага свята З. Л. Гарэленкава прасіла павіншаваць ветэранаў службы са святам, падзякаваць спецыялістам аддзела  за кампетэнтнасць, уважлівасць, адказнасць і пажадаць усім моцнага здароўя і дабрабыту.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №15 ад 19.02.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны ведаюць, як эфектыўна выкарыстоўваць землі 21 лютага сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі аддзела землеўпарадкавання райвыканкама. Амаль два гады...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика