У партнёрстве з Еўрасаюзам. 21.by

У партнёрстве з Еўрасаюзам

20.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам Еўрапейскага саюза і разлічвае, што такі падыход у двухбаковых адносінах будзе ўзаемным. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у панядзелак на сустрэчы з еўрапейскім камісарам па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам.

«Я хачу вас запэўніць, што Беларусь у адносінах да сваіх суседзяў заўсёды прытрымліваецца вельмі ўзважанай і акуратнай палітыкі. Мы лічым, што суседзі ад госпада, іх не выбіраюць, таму з імі трэба будаваць добрыя адносі-ны. Зыходзячы з гэтага, мы заўсёды будзем надзейным партнёрам Еўрапейскага саюза, і за беларускі напрамак (амаль паўтары тысячы кіламетраў) вы можаце не хвалявацца. Вядома ж, мы хочам, каб такія пачуцці былі ўзаемнымі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Прэзідэнт адзначыў, што адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам ва ўсіх сферах грунтуюцца на пэўных прынцыпах і развіваюцца па пэўных напрамках. «Развіццю гэтых напрамкаў служаць праграмы, якія мы з вамі прымаем, і праекты, якія рэалізуем. Апошнім часам значна павялічылася фінансаванне такіх праектаў з боку Еўрапейскага саюза. Зразумела, што яны маюць узаемавыгадны характар. Давайце будзем рухацца ў гэтым напрамку», — прапанаваў Кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу, Гюнтэр Этынгер адзначыў, што з задавальненнем наведвае Беларусь. «Я ўспамінаю, як пяць гадоў таму ўжо меў магчымасць наведаць Мінск для ўдзелу ў вялікай канферэнцыі па лініі Еўразійскага эканамічнага саюза. Але першае маё ўражанне пра Беларусь бярэ пачатак яшчэ з 1960-х гадоў, калі маці прымушала мяне займацца на фартэпіяна з беларускай выкладчыцай на працягу васьмі гадоў. Я з вялікім задавальненнем гуляў бы ў футбол, але мне даводзілася займацца гэтым», — расказаў ён. У планах еўракамісара — таксама перагаворы з Прэм’ер-міністрам Сяргеем Румасам, міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам і намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам. Тэма сустрэч — развіццё палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, узаемадзеянне ў фінансавай і мытнай сферах.

belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам Еўрапейскага саюза і разлічвае, што такі падыход у двухбаковых адносінах будзе ўзаемным. Аб гэтым Прэзідэнт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика