Ветэраны сёння. Алег Пучыла
20.02.2019
—
Разное
|
На тэрміновую службу Алег Пучыла быў прызваны яшчэ да пачатку вайны ў Афганістане. У 1977 годзе пасля заканчэння Жыровіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума тэхнік-механік быў накіраваны на службу ў аўтамабільныя войскі ў горад Астрагожск Варонежскай вобласці. Пасля звальнення ў запас у верасні 1979 года ён вярнуўся дадому.
Аднак ужо ў лютым 1980 года Алег Міхайлавіч раённым ваенкаматам быў прызваны на ваенную службу ў званні прапаршчыка і накіраваны на службу ў Афганістан. – Адразу мы прыехалі ў Ташкент, затым Ашхабад, прайшлі спецпадрыхтоўку і на самалёце перакінулі нас у Кабул, – расказвае Алег Міхайлавіч. – Быў тэхнікам мотастралковай роты Баграмскай дывізіі, стаялі непадалёку каля горада Чарыкар. Там полк стаяў, а наш батальён ахоўваў масты, галерэі і суправаджаў калоны з боку Баграма, Кабула ў накірунку Тэрмеза.
За час службы ў Афганістане Алег Пучыла, канечне, пабачыў нямала абстрэлаў, засад. Алег Міхайлавіч быў паранены, знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. – Асноўная задача двух батальёнаў нашага палка – ахова перавалу Саланг, а гэта каля кіламетра тунэля ў гарах. Неаднаразова імкнуліся яго захапіць, падарваць, – гаворыць А.М. Пучыла. – Няпроста і сёння ўспамінаць, што давялося перажыць за гады службы. Прайшлі цераз пекла, паварыліся ў вогненным афганскім катле. І сёння часта сняцца тыя, з кім давялося служыць разам. Яны назаўсёды засталіся ў памяці. Хіба пра іх можна забыцца? З верасня 1981 года Алег Міхайлавіч прадоўжыў службу ў пасёлку Свабоднае Выбаргскага раёна. Тут сустрэўся з будучай жонкай Таццянай Дзмітрыеўнай. Праз сем гадоў службы быў пераведзены ў Германію. У 1991 годзе Алег Міхайлавіч вярнуўся з сям’ёй у Навагрудак. Камандзір узвода прадоўжыў службу ў батальёне радыёэлектроннай барацьбы. Сёння ваенную дынастыю сям’і Пучыла працягвае сын Яўгеній. Дачка працуе ў Навагрудскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Вольга Пісар, «НЖ» Усе матэрыялы па тэме Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрміновую службу Алег Пучыла быў прызваны яшчэ да пачатку вайны ў Афганістане. У 1977 годзе пасля заканчэння Жыровіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума...
|
|