ТАА “Праймілк” -- пераможцы ў намінацыі “Лепшы прадукт-2019” на міжнароднай выставе ў Маскве. 21.by

ТАА “Праймілк” -- пераможцы ў намінацыі “Лепшы прадукт-2019” на міжнароднай выставе ў Маскве

20.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Маскве прайшла 26-ая міжнародная выстава прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для іх вытворчасці “Прадэкспа-2019” – самая аўтарытэтная і вялікая харчовая выстава Расіі, якая сёлета заняла плошчу звыш 100000 квадратных метраў. У ліку іншых беларускіх прадпрыемстваў сваю прадукцыю прадставіў і завод “Праймілк”.

Усяго ў гэтым знакавым для развіцця бізнэсу мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 2,5 тысяч розных кампаній з 69 краін свету.
– Стэнд з нашай прадукцыяй выклікаў вялікую цікавасць у наведвальнікаў, – з гонарам зазначае дырэктар ТАА “Праймілк” Анатолій Станіслававіч Бяляўскі. – Удзельнікі выставы высока ацанілі сухую дэмінералізаваную малочную сыроватку і замяняльнік вяршкоў на расліннай аснове. Як вынік, у сваім раздзеле ў намінацыі “Лепшы прадукт-2019” мы былі прызнаны пераможцамі і ўзнагароджаны дыпломам і залатым медалём. 
Для завода “Праймілк” гэта не проста чарговая перамога. Міжнародны форум “Прадэкспа” з’яўляецца самай важнай штогадовай выставай і ў многім вызначае вектар далейшага развіцця харчовай індустрыі. Поспех шчучынскага прадпрыемства дазволіць заваяваць новыя рынкі збыту, а значыць – павялічыць прыбытак. 
Аляксандр КАСПЯРЧУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве прайшла 26-ая міжнародная выстава прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для іх вытворчасці “Прадэкспа-2019” – самая аўтарытэтная і вялікая харчовая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика