Преступлений – больше, аварий – меньше. Итоги года подвели ушачские правоохранители. 21.by

Преступлений – больше, аварий – меньше. Итоги года подвели ушачские правоохранители

20.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва Ушацкім РАУС падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2018 год, вызначылі галоўныя напрамкі, па якіх будуць працаваць сёлета, каб на тэрыторыі раёна панавалі правапарадак  і законнасць. Пра ўсё гэта мы папрасілі расказаць часова выконваючага абавязкі начальніка райаддзела міліцыі У.А.САСІНОЎСКАГА:

– Уладзімір Анатольевіч, у цэлым якім выдаўся мінулы год для калектыву РАУС? Якія вынікі дасягнуты?

– Асноўныя намаганні былі накіраваны на прафілактыку правапарушэнняў, як самы эфектыўны рычаг супрацьдзеяння злачыннасці, на папярэджванне п’янства, ахову грамадскага парадку. Мы па-ранейшаму цесна ўзаемадзейнічаем з насельніцтвам, удасканальваем работу са зваротамі грамадзян, падтрымліваем высокі ўзровень аператыўнасці рэагавання.

– Калі звярнуцца да лічбаў, ці можна сказаць, што ўдалося захаваць тэндэнцыю па скарачэнні злачыннасці?

– На жаль, не. Летась на Ушаччыне зарэгістравана 138 злачынстваў, што на 17 больш, чым было ў 2017-м. Пэўнае колькаснае павелічэнне адбылося па лініі крымінальнага вышуку – а вось якасць раскрывальнасці, наадварот, узрасла. Радзей рэгістраваліся ў нас крадзяжы з жылля, правапарушэнні, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап’янення, у сферы сямейна-бытавых адносін. Не было, на шчасце, выпадкаў разбояў, згвалтаванняў, вымагальніцтва.

– Што зараз выклікае асаблівую заклапочанасць?

– Павялічылася колькасць злачынстваў, здзейсненых раней судзімымі асобамі, іх у 2018-м на Ушаччыне было ажно 38 (годам раней – 18). Па ўдзельнай вазе такіх правапарушэнняў мы трымаем сумнае лідарства ў вобласці. Стала больш у нас цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў – 10 фактаў, грабяжоў – 2. Непаўналетнім здзейснена 1 злачынства (у 2017-ым такіх не было), групай асоб – 13 (9). Былі таксама факты забойства і наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (па адным).

– Якія меры прымаліся для барацьбы з алкагалізацыяй насельніцтва?

– Работа ў гэтым напрамку праводзіцца пастаянна. Летась у лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіраваны 21 жыхар раёна (у 2017-м – 14), з-за п’янства абмежаваны ў дзеяздольнасці 1 чалавек, яшчэ 41 прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства. Канфіскавана больш за 520 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці, знішчана 7 самагонных апаратаў.

– А наколькі бяспечна на нашых дарогах?

– За мінулы год зарэгістравана 5 дарожна-транспартных здарэнняў (на ўзроўні 2017-га), у выніку якіх 1 чалавек загінуў, 5 атрымалі траўмы. Нецвярозых вадзіцеляў, якія сталі віноўнікамі аварый, не было. Усяго ж супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі выявілі 4878 правапарушэнняў, сярод іх – 63 выпадкі кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, 366 перавышэнняў хуткаснага рэжыму. Па-ранейшаму “вольна” адчуваюць сябе на дарозе пешаходы – на іх складзена 993 пратаколы. За выпуск тэхнічна няспраўных транспартных сродкаў да адказнасці прыцягнута 39 службовых асоб, яшчэ 12 – за допуск да кіравання транспартам вадзіцеляў, якія знаходзіліся ў стане ап’янення ці не мелі права кіравання, 7 – за парушэнне ўтрымання вуліц і дарог.

Якія задачы стаяць перад супрацоўнікамі райаддзела міліцыі на перспектыву?

– Стаўку будзем рабіць на якасць праведзеных праверак, рэйдавых і іншых мерапрыемстваў. Сістэмна вывучым аварыйныя ўчасткі дарог, зрабіўшы ўсё магчымае для паляпшэння сітуацыі на іх. Працягнем адпрацоўку населеных пунктаў са складанай аператыўнай абстаноўкай, а таксама работу з раней судзімымі, непаўналетнімі, схільнымі да злачынстваў грамадзянамі.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Ушацкім РАУС падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2018 год, вызначылі галоўныя напрамкі, па якіх будуць працаваць сёлета, каб на тэрыторыі раёна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика