Ветэраны сёння. Ігар Зарубайка. 21.by

Ветэраны сёння. Ігар Зарубайка

20.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння Ігар Зарубайка працуе інжынерам па мантажы газабалоннага абсталявання на Навагрудскім заводзе газавай апаратуры. Сюды ўладкаваўся на працу ў верасні 1988 года. А вось пасля заканчэння сярэдняй школы №4 ён марыў стаць аграномам і паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум.

Так, у далёкім 1986 годзе васямнаццацігадовы навагрудчанін Ігар Зарубайка марыў звязаць свой лёс з працай ў сельскай гаспадарцы, аднак лёсам яму была наканавана служба ў далёкім Афганістане.

– Адразу ніхто не ведаў, куды нас накіроўваюць на службу. Гэта стала зразумела толькі пасля таго, як прыбылі ў Ташкент, што наперадзе нас чакае служба ў Афганістане. Вучэбку прайшлі ў г. Чырчыку, – расказвае Ігар Зарубайка. – Праз тры месяцы на самалёце ў жніўні 1986 года мы накіраваліся ў Кабул. Адразу на перасылцы пабылі, затым размеркавалі ў разведвальны полк у Кабул. Праз месяц перакінулі ў Кандагар, дзе стаяла 70-я асобная брыгада, служыў у разведроце, – дзеліцца ўспамінамі старшы сяржант, камандзір аддзялення І.У. Зарубайка. – Пад Кандагарам адслужыў 21 месяц. Самае крыўднае тое, што не хапіла ўсяго аднаго дня, каб паспець сустрэцца са сваім земляком Мікалаем Шуляком. Мы збіраліся сустрэцца, бо даведаліся ад саслужыўцаў, што служым побач. Аднак Мікалай загінуў падчас выканання задання.

1

Пад Кандагарам з красавіка па кастрычнік 1987 года ішла маштабная вайсковая аперацыя «Поўдзень-87» па знішчэнні баз фарміравання, захопу зброі і боепрыпасаў, так сказаць, прысміралі душманаў, – зазначае Ігар Зарубайка. – З нашай разведроты вярнуліся дадому ўсе: былі раненыя, але ўсе жывыя. Вярнуўся дадому ра­зам з братамі Казулькевічамі з Ваўкавыска. Мы разам служылі. І праз 30, і праз 50 гадоў буду памятаць той дзень, калі вярнуўся дадому. Як рады былі бацькі, сястра, бабуля, – гаворыць Ігар Зарубайка. – Не сорамна і сёння прызнацца, што было страшна, і страшна не толькі за сябе, але за сяброў, хваляваўся за бацькоў, родных.

2

Сын Юрый таксама, як і тата, служыў у арміі ў разведроце, зараз працуе ў Мінску ў МУС.

Вольга Пісар, «НЖ»

Усе матэрыялы па тэме чытайце тут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Ігар Зарубайка працуе інжынерам па мантажы газабалоннага абсталявання на Навагрудскім заводзе газавай апаратуры. Сюды ўладкаваўся на працу ў верасні 1988...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика