20 лет на творческой волне. Более 500 стихов, юморесок, баек написано ушачской поэтесой Валерией Михно. 21.by

20 лет на творческой волне. Более 500 стихов, юморесок, баек написано ушачской поэтесой Валерией Михно

20.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кампазітар, аўтар песень Ізмаіл Капланаў добра вядомы далёка за межамі Беларусі. Яго творы выконваюць знакамітыя беларускія і расійскія артысты. Але мала хто ведае, што ён актыўна супрацоўнічаў з ушацкай паэтэсай Валерыяй Міхно, пісаў музыку на яе вершы. Напрыклад, на адным з апошніх канцэртаў І.Капланаў і яго жонка, заслужаная артыстка БССР Нэлі Багуслаўская, выканалі раманс “Я по тебе схожу с ума”, які многія прыхільнікі іх творчасці назвалі сапраўдным брыльянтам. Зрэшты, кожны твор Валерыі Гаўрылаўны Міхно кранае душу. Упэўніцца ў гэтым давялося на нядаўнім мерапрыемстве “Я з ушацкай зямлі”, прысвечаным 20-годдзю яе творчай дзейнасці.
Лірычныя вершы, байкі, гумарэскі паэтэсы на рускай і беларускай мовах ведаюць і чытаюць не толькі яе землякі. Творы Валерыі Міхно друкаваліся як у беларускіх, так і расійскіх часопісах. Усяго ёю напісана больш пяцісот вершаў, не лічачы тое, што яшчэ маецца ў рукапісах.
Нарадзілася ў Докшыцах, але пазней бацькі пераехалі на Ушаччыну. Пасля вучобы ў наваполацкім тэхнічным вучылішчы на працягу 13 гадоў працавала аператарам на мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе. А тэхнікум заканчвала ўжо ў Свярдлоўску, бо пераехала на працу ў расійскі Наябрск. Прайшла шлях ад майстра да начальніка па будаўніцтве, а выйшаўшы на пенсію, у 1999-м годзе вярнулася на Ушаччыну, жыве ў вёсцы Лутава Сяльцо. Менавіта апошнія 20 гадоў у яе біяграфіі сталі самымі творчымі.
– Рыхтуючыся да гэтай сустрэчы, пераглядзела свае вершы і зразумела, што ўся мая любоў цячэ па дарогах Ушаччыны, нягледзячы на тое, што доўгі час пражыла на Поўначы, – адзначыла паэтэса.
На яе творчым рахунку тры выдадзеныя кнігі пад назвамі “Я з ушацкай зямлі”, “У осени в плену“, “Островок души”.

– Аднойчы паслала свае вершы ў Мінск у Белдзяржфілармонію Капланаву, напісаўшы: калі яны вам спадабаюцца – зрабіце з імі што-небудзь. І зусім не верыла, што атрымаю адказ. Але ў хуткім часе зазваніў тэлефон, на тым канцы проваду мужчына сказаў: “Ізмаіл Львовіч Капланаў. Здзіўлены?” і заспяваў мой раманс, – з усмешкай прыгадвае Валерыя Гаўрылаўна. – І мы пасябравалі. Пазней Нэлі Багуслаўская казала: “Прабач, што не магла перадаць пачуцці тваіх вершаў голасам”, а Ізмаіл Капланаў – “Дзякуй, што ў нас ёсць такія жанчыны!” Гэта дарагога каштуе…
На напісанне музыкі вершы Валерыі Міхно натхнілі і некаторых мясцовых кампазітараў, сярод іх, напрыклад, Сяргей Мядзведзеў, які на творчы вечар прыйшоў не толькі павіншаваць паэтэсу, а і выканаць песню. Увогуле ў Валерыі Гаўрылаўны шмат сяброў.
– З Валерачкай (так ласкава яе называю) у нас вельмі цёплыя адносіны. Упершыню яе вершаваныя радкі пачула на раёне. Тады я працавала загадчыкам аўтаклуба і ў Кублічах ладзілася мерапрыемства, куды і была запрошана паэтэса. На зваротным шляху мы бліжэй раззнаёміліся і з той пары сталі сябраваць, – дзялілася ўспамінамі Ганна Міхайлаўна Краўчонак. – У Лутавым Сяльцы пры аўтаклубе быў арганізаваны “Клуб пажылых людзей”, і менавіта Валерыю я назначыла кіраўніком. У вёсцы тады пражывала 35 чалавек пажылога ўзросту. Дома ў Валерыі Гаўрылаўны мы ладзілі пасядзелкі, мерапрыемствы да святочных дат, ездзілі на экскурсіі і сустрэчы з цікавымі людзьмі. Тыя часы ўспамінаю з настальгіяй! Шчыра прызнаюся, што ніколі не пісала музыку ні да якіх вершаў, але калі часам Валерыя чытае свае радкі, я ўжо чую, што будзе выдатная песня. Так у мяне і атрымалася пяць твораў на яе вершы.
Не магла не прыйсці на сустрэчу і яшчэ адна ўшацкая паэтэса Т.Д.Барадзёнак: “Ведаю Валерыю Гаўрылаўну ўжо 15 гадоў. Яна добры сябар, мудрая, разважлівая і таленавітая жанчына. Яе вершы кранаюць душу, прыгадаць хаця б такія радкі: “Вартавымі стаяць абеліскі, час нягоды ніхто не забыў. Сёння травы схіляюцца нізка, дзе грымеў партызанскі прарыў…” Яе метафарам, параўнанням і іншым мастацкім прыёмам можна толькі пазайздросціць! Кожны яе твор чытаю з вялікім задавальненнем, але найбольш люблю гумарэскі, – гаварыла ў сваім выступленні Тамара Дзмітрыеўна і прачытала сваю любімую В.Міхно “З законным шлюбам”.
З душой падышла да падрыхтоўкі мерапрыемства культработнік Людміла Смыслова. Нямала добрых слоў у адрас Валерыі Міхно прагучала ад Людмілы Мікалаеўны Цяцеркі, Уладзіміра Мікалаевіча Малаткаўца, дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Валянціны Уладзіміраўны Літвін, якая ўручыла паэтэсе Дыплом аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за значны асабісты ўклад у развіццё культуры раёна. Слёзы наварочваліся ў жанчыны і ад дасланых ёй аўдыёпрывітанняў ад дзяцей. Дачка Ірына і сын Аляксандр жывуць на Поўначы і не маглі быць побач у гэты дзень, але падтрымлівалі маці на адлегласці.
Са сцэны РДК у гэты дзень гучалі вершы паэтэсы як у яе выкананні, так і іншых аматараў яе творчасці. Не абышлося і без цікавай прэм’еры, перадгісторыю якой паведала сама гераіня мерапрыемства: “Неяк у Маскве на Чырвонай плошчы выступала Мірэй Мацьё, легендарная спявачка, якую заўсёды параўноўвалі з Эдзіт Піаф. Якая энергетыка ішла ад яе песень! Не ведаю французскай мовы, не запомніла ніводнага слова, толькі “па-дам” круцілася ў галаве. І прачнуўшыся раніцай, нарадзілася аднайменная песня. Сёння ўпершыню яна прагучыць для шырокай публікі”. Сапраўды, “Па-дам” у выкананні Святланы Мушы пад акампанемент Святланы Валовай выклікала ў прысутных працяглыя апладысменты і звонкае “брава!”
– Калі мне жадаюць плёну ў працы, мяне быццам накрывае нейкім покрывам, думкі напаўняюць галаву і ўключаюцца нябачныя шасцярэнькі. Але я хачу сказаць, што пайшла ў доўгатэрміновы водпуск, хопіць пісаць! – прызналася напрыканцы паэтэса.
Аднак разыходзячыся, усе прысутныя адзначалі, што ўсё ж будуць чакаць ад В.Міхно новых душэўных і запамінальных работ!
Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампазітар, аўтар песень Ізмаіл Капланаў добра вядомы далёка за межамі Беларусі. Яго творы выконваюць знакамітыя беларускія і расійскія артысты. Але мала хто...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика