Партфель з патронамі і порахам знайшлі ў Століне пры сартаванні смецця. 21.by

Партфель з патронамі і порахам знайшлі ў Століне пры сартаванні смецця

21.02.2019 09:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


sudexpert.gov.by

Партфель з боепрыпасамі знайшоўся ў смецці ў Століне, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў. 

19 лютага ў міліцыю звярнуўся майстар станцыі збору цвёрдых камунальных адкідаў. Ён распавёў, што пры сартаванні смецця работнікі выявілі партфель, у якім былі патроны, а таксама слоікі з рэчывам, якое нагадвае порах.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Праваахоўнікі забралі два слоікі з порахам, капсулі і патроны для балістычнай і выбухатэхнічнай экспертызаў.

Праверка па гэтым факце працягваецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sudexpert.gov.by Партфель з боепрыпасамі знайшоўся ў смецці ў Століне, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў.  19 лютага ў міліцыю звярнуўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика