Ахова працы – найважнейшае пытанне. 21.by

Ахова працы – найважнейшае пытанне

21.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль РОСТАЎ.

Фота аўтара.

 

Адно з найбольш значных пытанняў, што хвалюе прафесійныя саюзы і наймальнікаў, ёсць ахова працы. Дзеля грамадскага кантролю за яе выкананнем арганізуюцца рэйдавыя групы тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Напрыканцы студзеня адна з іх актыўна працавала на Жабінкаўшчыне.

 

ЧАЛАВЕК ПАВІНЕН прыйсці на працу, дзе створаны належныя ўмовы для выканання яго службовых абавязкаў, а затым здаровым вярнуцца дамоў, да сваёй сям’і. Гэта аксіёма. Наколькі дзейсная яна ў нашым раёне, высвятлялі тэхнічныя інспектары абласнога аб’яднання прафсаюзаў на чале з Паўлам Фядотавым.

У складзе групы – людзі надзвычай падрыхтаваныя, юрыдычна падкаваныя: Іван Шырынга (які прадстаўляў прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі), Леанід Вайтовіч (адпаведна ад прафсаюза транспарту і камнікацый па Брэсцкай вобласці), Сяргей Конюшка (аграпрамысловага комплексу), Дзмітрый Кудзелька (галін прамысловасці), Альберт Харлаў (гандлю) і Генадзь Казлоўскі (будаўніцтва і прамбудматэрыялаў). Інспектары паводле сваёй спецыялізацыі пабывалі ў прадпрыемствах і ўстановах раёна. У іх ліку – цукровы і камбікормавы заводы, сельгастэхніка і “лукойлаўская” АЗС № 24, гарадскія прадуктовыя магазіны, дыстанцыя пуці і ДРБУ № 103, Ленінская сярэдняя школа і дзіцячы сад у Сцяпанках, ЖКГ і ПМК-10.

Карэспандэнт “Сельскай праўды” сумесна з кіраўніком рэйдавай групы і старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Нінай Калыбскай наведаў мясцовае падраздзяленне газазабеспячэння “Брэстгаза”. Старшыня цэхавага прафкама Наталля Масалава, дэманструючы амаль 450-старонкавы калектыўны дагавор сваёй арганізацыі, з гонарам паведаміла: гэты дакумент (а па сутнасці – сапраўдны фаліянт!) не толькі на словах адзін з найбольш значных у краіне, але й вельмі спрыяльны для людзей, занятых у газавай сферы.

Што ж высветлілася ў час маніторынгу? Пра тое ішла гаворка на пленарным пасяджэнні, якое вёў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Кучынскі. Фактычна гэта быў семінар-нарада з кіраўнікамі прадпрыемстваў і іх намеснікамі, спецыялістамі па ахове працы і старшынямі прафсаюзных арганізацый.

Спачатку прагучала паведамленне Таццяны Жарынавай. Памочнік пракурора раёна, прынамсі, нагадала, што летась на Жабінкаўшчыне адбыліся тры няшчасныя выпадкі на вытворчасці (адзін з іх меў летальны вынік), у якіх прычынай былі грубыя парушэнні тэхнікі бяспекі з боку саміх работнікаў. Востра стапіць таксама пытанне пра індывідуальныя сродкі абароны, недапрацоўваюць камісіі па ахове працы, мае месца і фармальны падыход да гэтай справы, асабліва ў некаторых арганізацыях АПК.

З асноўным дакладам выступіў Павел Фядотаў. Ён засяродзіўся на сённяшнім маніторынгу. Як станоўчае адзначыў, што да мінулагодніх заўваг інспектароў працы на Жабінкаўшчыне прыслухаліся і выправілі ранейшыя памылкі і недакладнасці. Разам з тым, Павел Аляксандравіч засяродзіўся на асноўных парушэннях заканадаўства ў сферы аховы працы, выкананні калектыўных дагавароў, на сумеснай дзейнасці ў прафілактыцы траўматызму ды інш.

Свае погляды і прапановы, так бы мовіць, па гарачых слядах агучылі і іншыя ўдзельнікі рэйдавай групы. Канчатковы вынік пад размовай падвёў Аляксандр Кучынскі, які прызнаў, што праблемы і пытанняў па ахове працы дастаткова шмат, у гэтым накірунку ёсць над чым дзейнічаць, у тым ліку грамадскім інспектарам на прадпрыемствах. Са свайго боку, Аляксандр Яўгенавіч выказаў падзяку прадстаўнікам абласных прафсаюзаў за змястоўныя рэкамендацыі і карысную працу ў раёне.

На здымках: Наталля МАСАЛАВА дэманструе Калектыўны дагавор, па якім жывуць газавікі; змястоўнай аказалася размова галоўнага інспектара працы Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Паўла ФЯДОТАВА (першы злева) са спецыялістамі газазабеспячэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль РОСТАЎ. Фота аўтара.   Адно з найбольш значных пытанняў, што хвалюе прафесійныя саюзы і наймальнікаў, ёсць ахова працы. Дзеля грамадскага кантролю за яе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика