Наш агульны клопат — берагчы зямлю. 21.by

Наш агульны клопат — берагчы зямлю

21.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Лёс беларускага народа, яго дабрабыт ва ўсе часы быў звязаны з асноўным нацыянальным багаццем — зямлёй. Не губляюць сваёй актуальнасці зямельныя пытанні і сёння.
Работнікі землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы займаюцца адвядзеннем зямельных участкаў, кантролем за іх выкарыстаннем, навядзеннем парадку на зямлі.
Мы сустрэліся з начальнікам аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Андрэем ШЧЭРБІЧАМ і папрасілі расказаць аб асноўных напрамках дзейнасці калектыву:
— У кампетэнцыі нашага аддзела правядзенне і якасць землеўпарадкавальных, зямельна-кадастравых работ, устанаўленне і змена межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, удзел у прыёмцы зямельных угоддзяў пасля рэкультывацыі, меліярацыі, акультурвання, разгляд матэрыялаў аб выдзяленні ці адабранні зямельных участкаў, падаўжэнні тэрмінаў карыстання імі, іншых зваротаў фізічных і юрыдычных асоб.
Мінулы і сёлетні год, які ў нашай краіне абвешчаны Годам малой радзімы, мае самае непасрэднае дачыненне да дзейнасці спецыялістаў-землеўпарадчыкаў, бо ў цэнтры ўвагі была і застаецца культура земляробства і гаспадарскія адносіны да зямлі.
Заканадаўствам прадугледжаны строгі дзяржаўны кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель. З гэтай мэтай летась нашым аддзелам было праведзена 402 праверкі, грамадзяне і юрыдычныя асобы атрымалі больш за 300 прадпісанняў па выпраўленні выяўленых парушэнняў. Вынесена 22 пастанаўленні аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў, складзена 9 пратаколаў. Дзякуючы прадпрымаемым мерам сельгасарганізацыямі раёна ўключана ў севазварот 398 га невыкарыстоўваемых раней земляў. Быў праведзены значны аб’ём работ па рэкультывацыі двух унутрыгаспадарчых кар’ераў.
Імкнемся не пакідаць без увагі ніводнага ўчастка зямлі, які не апрацоўваецца па розных прычынах. У вырашэнні дадзенага пытання працуем у цеснай сувязі з сельвыканкамамі раёна: у адных выпадках адшукваем уласнікаў, якім у спадчыну дастаўся дом, раім ім аформіць дакументы і навесці парадак на прылягаючай тэрыторыі, у іншых — калі гаспадары ні праяўляюць ніякага жадання добраўпарадкаваць участак, праз суд прадпрымаецца рашэнне аб адабранні зямлі і перадачы яго іншаму грамадзяніну для будаўніцтва жылля ці заняцця агародніцтвам. Калі жадаючых не знаходзіцца зямля можа выкарыстоўвацца для вырошчвання сельгаскультур гаспадаркамі раёна.
Папулярнасцю ў жыхароў Кіраўшчыны карыстаюцца ўчасткі для будаўнітва жылля і заняткаў агародніцтвам. А вось кадастравы кошт зямлі залежыць ад многіх фактараў: гэта і пракладзены асфальт, знаходжанне паблізу прыроднага газу, іншых камунікацый. Зараз пад будаўніцтва і абслугоўванне домаўладання выдзяляецца ў сельскай мясцовасці ад 0,15 да 0,25 га зямлі, у горадзе — ад 0,05 да 0,15 га.
У некаторых сельскіх населеных пунктах усё больш выяўляецца не выкарыстоўваемых ці нерацыянальна выкарыстоўваемых участкаў. І фактары гэтага розныя: адбываецца натуральнае выбыцце жыхароў па прычыне старасці, некаторыя наследнікі наведваюцца ў дамы па некалькі разоў у год і таму ўчасткі не апрацоўваюцца, таксама сяльчане перасталі трымаць хатнюю жывёлу, асабліва кароў, а значыць і выкарыстоўваць зямлю пад сенакос у іх знікла неабходнасць. У выніку — з’яўляюцца пакінутыя землі зарастаючыя пустазеллем і хмызняком. За тым, каб гэтага не адбывалася і назірае наш аддзел.
З надыходам вясны клопатаў у нас прыбаўляецца: грамадзяне імкнуцца вырашыць свае зямельныя пытанні, актывізуецца будаўніцтва, вяртаюцца ў вёску дачнікі. Мы пачынаем узмацняць праверкі па выяўленні парушэнняў зямельнага заканадаўства, прыцягваем нядбайных гаспадароў да адказнасці.
У большасці сваёй той, хто мае дом на вёсцы і зямлю, імкнуцца даглядаць яе, вырошчваюць агародніну, садавіну. Згадзіцеся, наколькі прыемна праязджаючы па населеных пунктах бачыць прыгожыя домаўладанні, дагледжаныя ўчасткі з акуратнымі газонамі, рознакаляровымі кветнікамі. Чым менш у нашых вёсках будзе пакінутых, недагледжаных сядзіб, тым прывабней яны будуць выглядаць. А гэта і ёсць галоўны клопат землеўпарадчыкаў.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лёс беларускага народа, яго дабрабыт ва ўсе часы быў звязаны з асноўным нацыянальным багаццем — зямлёй. Не губляюць сваёй актуальнасці зямельныя пытанні і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика