Як вучаць дзяцей ганарыцца сваім горадам і яго людзьмі ў смаргонскім дзіцячым садку №14. 21.by

Як вучаць дзяцей ганарыцца сваім горадам і яго людзьмі ў смаргонскім дзіцячым садку №14

21.02.2019 — Разное | Светлы шлях  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Светлы шлях

З чаго для дзіцяці пачынаецца Радзіма? З таго, што з дзяцінства яго акружае – родныя дом і бацькі, двор, вуліцы, на якой стаіць дом, з тых людзей, якія працуюць у дзіцячым садку.

Як вучаць дзяцей ганарыцца сваім горадам і яго людзьмі ў смаргонскім дзіцячым садку №14

Выхаванне любові да родных мясцін мы пачынаем з самага блізкага. Выхоўваючы ў дзіцяці любоў да роднай хаты, сям'і, мы ўжо выхоўваем у яго вялікія і важныя для фарміравання асобы пачуцці. Трэба навучыць дзяцей ганарыцца сваім горадам, яго людзьмі, навучыць шанаваць і бачыць прыгажосць, пазнаёміць з гераічнай гісторыяй родных мясцін.

У рамках года малой Радзімы і тэматычнага тыдня, прысвечанага тыдню беларускай мовы, у групе №14 дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №14 г. Смаргоні» быў праведзены цыкл мерапрыемстваў на тэму «Мая малая Радзіма». Дзеці больш пашырана даведаліся аб сваёй малой Радзіме. Правядзенне дыдактычнай гульні “Складзі герб Смаргоні”, адгадванне загадак пра славутыя мясціны і помнікі горада, больш блізка прыцягнула ўвагу маленькіх жыхароў да мінулага і сучаснага свайго горада.

Наведванне музейнага памяшкання, якое абсталявана ў нашым садку, дзе выхаванцы разглядалі прылады працы мінулага, рэчы дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, дапамагло больш блізка пазнаёміцца з адметнасцю беларускай зямлі, побыту яе жыхароў.

Як вучаць дзяцей ганарыцца сваім горадам і яго людзьмі ў смаргонскім дзіцячым садку №14

І. Ф. ШЫМАН, выхавацель дашкольная адукацыі.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З чаго для дзіцяці пачынаецца Радзіма? З таго, што з дзяцінства яго акружае – родныя дом і бацькі, двор, вуліцы, на якой стаіць дом, з тых людзей, якія працуюць у...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика