Беларускія «Вячоркі» прайшлі ў вёсцы Курчоўцы Воранаўскага раёна. 21.by

Беларускія «Вячоркі» прайшлі ў вёсцы Курчоўцы Воранаўскага раёна

21.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото_Забалацкія Вячоркі _Курчоўцы 031

Вёска Курчоўцы ажывілася. У мясцовым клубе зноў збіраюцца яе жыхары — ад малога да старога. Ды як і не сабрацца, калі там — вячоркі.  Самаму маленькаму гледачу Ігнату Вільчэўскаму — паўтара годзіка, а старэйшай — Ганне Уладзіславаўне Маўчанавай — 86.

Сталыя жыхары вёскі з настальгіяй прыгадваюць тыя часы, калі ў сельскім клубе  нярэдкімі гасцямі былі прафесійныя артысты, ды і самі яны рэгулярна выступалі перад аднавяскоўцамі. Цікава праходзілі мерапрыемствы пад кіраўніцтвам былой загадчыцы клуба Веры Іванаўны Васько, якая сёння зноў вярнулася “ў свой клуб”, але ўжо ў якасці мастацкага кіраўніка. Па яе просьбе вучні восьмых класаў Забалацкага НПК разам з класнымі кіраўнікамі Я.Я. Міхайлавай, Г.Ч. Цыбулькай і гуртом “Дударыкі” пад кіраўніцтвам М.А. Мерляка наладзілі вячоркі.
       Яшчэ задоўга да пачатку дзейства гледачы прыйшлі сюды. Першае, што ім кінулася ў вочы, — прыгожа аформленая ў стылі сялянскай хаты сцэна. Шмат тут былых прылад  працы і рэчаў штодзённага ўжытку: калаўротак, прасніцы, збаны, гаршкі, прыгожыя абрусы, ручнікі, вытканыя нашымі бабулямі… Вяскоўцы перашэптваліся: “Пэўна, будзе штосьці цікавае…”


Фото_Забалацкія Вячоркі _Курчоўцы 040

Ісіх вітала загадчыца цэнтра культуры Людміла Шыліна, якая распавяла аб тым, як калісьці ладзілі вячоркі ў Курчоўцах, ды заўважыла, што лепш адзін раз убачыць, чым сто пачуць. І запрасіла на сцэну “гаспадароў” — Лявона, Лявоніху з дачушкай Алесяй. Да іх на вячоркі першымі завіталі дзяўчаты з Забалаці і Несцерка, без якога, бадай, не праходзяць ні адны вячоркі. Як водзіцца, ён заглянуў на агеньчык з прымаўкамі ды песнямі. Спачатку загучала беларуская народная песня “Цячэ вада ў ярок”, якую падхапілі глечачы. А колькі іх выканалі на вячорках, цяпер ці прыгадаеш?! Жарты і смех перарваў новы госць — бабулька-шаптуха з вёскі Малюкі. Яна вельмі парадавала дзяўчат шчаслівай гісторыяй кахання — “звязала” ў адно лёсы Ганначкі і яе суджанага Грышкі. А хутка і курчоўская моладзь разам з музыкантамі падаспела. Тут распачалося… І прыпеўкі спявалі, і ў танцы віхурылі, а крыху стаміўшыя, у народныя гульні сыгралі.


Фото_Забалацкія Вячоркі _Курчоўцы 041

 Весела на вячорках было ўсім: і артыстам, і гледачам. Некаторыя з прысутных падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Вера Васько:

—  Мерапрыемства атрымалася цудоўным. Дзеці так прыгожа спявалі, танцавалі і нават інсцэніравалі песні. Яны напомнілі пра нашу маладосць, адкуль нашы карані, а таксама прымусілі задумацца, што з’яўляецца сапраўднай каштоўнасцю жыцця. Жыць у згодзе і радасці, вучыцца ў нашых продкаў мудрасці, помніць іх запаветы, бо без памяці няма сумлення. Нам шкада, што гэтыя вячоркі праляцелі як адно імгненне. Шчырае дзякуй за свята настаўнікам і артыстам — Анастасіі Мінгілевіч, Яўгену Комару, Кацярынае Кіндар, Арцёму Розмыслу, Ірыне Сіповіч, Анастасіі Вярцінскай, Паўлу Ёнісу і іншым.


Фото_Забалацкія Вячоркі _Курчоўцы 038 (1)

Уладзімір Паўловіч:

— Мне свята вельмі спадабалася. Маленькія артысты на некаторы час адправілі нас у цікавае падарожжа ў мінулае. Яны паказалі, што кожны чалавек пасля працоўнага дня павінен мець адпачынак, умець яго цікава і з карысцю правесці. І нагадалі, што маем багатую спадчыну, якую неабходна вывучаць і перадаваць будучым пакаленням.

Ганна Маўчанава:

— Я сёння пачула, як прыгожа гаварылі дзеці на роднай мове. Калі глядзела на сцэну, складвалася ўражанне, што перанеслася на некалькі дзясяткаў гадоў назад у сялянскую хату. Успомніла і родны дом, і матулю, і сясцер, якія пралі, ткалі, вышывалі. Дарэчы, дываны, посцілкі і ручнікі, якія ўпрыгожваюць гэтую сцэну, былі вышыты маімі сёстрамі Гэленай і Амэляй.

Я веру, што забалацкія і курчоўскія дзеці будуць заўсёды помніць і свой родны кут, і сваіх бацькоў, і “як завуць суседа”.


Фото_Забалацкія Вячоркі _Курчоўцы 045

Валянціна КОЦІК,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Забалацкага НПК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска Курчоўцы ажывілася. У мясцовым клубе зноў збіраюцца яе жыхары — ад малога да старога. Ды як і не сабрацца, калі там — вячоркі.  Самаму маленькаму гледачу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика