21 лютага - День роднай мовы. 21.by

21 лютага - День роднай мовы

21.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>   21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

  Дата для Дня была абраная ў знак памяці падзеяў, што адбыліся ў Дакке (цяпер - сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бэнгалі, яны патрабавалі прызнаць яе адной з дзяржаўных моў краіны.

  Мова з'яўляецца самым моцным інструментам захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

  Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з прыкладна 6 тысяч моў свету могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў.

  У нашай краіне штогод шырока адзначаецца Дзень беларусскага пісьменства (у першую нядзелю векрасня). Дарэчы, цэнтрам мінулагодняя святкавання стаў суседні горад Іванава. Традыцыйна ў рамках Дня роднай мовы ў Беларусі, як і ў іншых краінах свету, праходзяць розныя мерапрыемствы.

  У Пінску да 25 лютага ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы праходзіць тыдзень роднай мовы "Матчына мова".

  На працягу тыдня працуюць кніжная выстава "Роднай зямлі галасы" і  выстава-партрэт "Хачу неспакойнаю хмарай грымець" (да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта А. Куляшова).

  Усе дні ў чытальнай зале праводзяцца агляды літаратуры па дадзенай тэме. Праходзяць мерапрыемствы таксама ў дзіцячай і філіялах цэнтральнай бібліятэкі, у навучальных установах горада.

  Падрыхтавала Юлія Андрэйчанка


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика