Пахаладанне ў Беларусі будзе кароткім, пацяпленне пачнецца ў нядзелю. 21.by

Пахаладанне ў Беларусі будзе кароткім, пацяпленне пачнецца ў нядзелю

21.02.2019 20:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

Пахаладанне ў Беларусі, якое прынясе скандынаўскі антыцыклон, будзе кароткім, пацяпленне пачнецца ў нядзелю, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў. Уначы ў пятніцу, 22 лютага, чакаецца ад -7 да -13 градусаў (па паўднёвым захадзе — 3-6 марозу), удзень — ад -2 да -8 градусаў. У суботу, 23 лютага, у начныя гадзіны тэмпература паветра можа скласці 5-12 градусаў марозу (на ўсходзе — да -15), у дзённыя гадзіны — ад -5 на ўсходзе да +2 градусаў у Брэсцкай вобласці. Такім чынам, у бліжэйшыя два дні тэмпературны фон у нашай краіне наблізіцца да кліматычнай нормы.

У нядзелю, 24 лютага, пачнецца пацяпленне. Уначы прагназуецца ад 0 да -6 градусаў (толькі ў Гомельскай вобласці будзе да мінус 9), удзень — ад -2 да +5 градусаў. Ужо ў панядзелак, 25 лютага, месцамі ў начныя гадзіны прагназуецца плюсавая тэмпература, удзень на захадзе — да +7. У гэтыя дні магчымыя мокры снег і дождж.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА Пахаладанне ў Беларусі, якое прынясе скандынаўскі антыцыклон, будзе кароткім, пацяпленне пачнецца ў нядзелю, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика