У Светлагорску на вуліцы ў адзін дзень памерлі два мужчыны. 21.by

У Светлагорску на вуліцы ў адзін дзень памерлі два мужчыны

22.02.2019 09:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ranak.me

У Светлагорску на вуліцы ў адзін дзень памерлі два мужчыны. І ў першым, і ў другім выпадку гэта былі пенсіянеры. Як інфармуе сайт ranak.me, 21 лютага каля 12-й гадзіны на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка 69-гадовы мужчына ехаў на ровары. Раптам ён пачаў падаць і ўдарыўся аб дрэва. Медыкі, якія прыехалі на месца, канстатавалі смерць. У мужчыны былі праблемы са здароўем, звязаныя з сардэчнай недастатковасцю.

Каля 18-й гадзіны ў Маладзёжным мікрараёне на вуліцы раптоўна ўпаў сталы мужчына. Выратаваць яго не ўдалося, ён памёр.

Дакладныя прычыны смерцяў будуць названыя па выніках экспертыз.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ranak.me У Светлагорску на вуліцы ў адзін дзень памерлі два мужчыны. І ў першым, і ў другім выпадку гэта былі пенсіянеры. Як інфармуе сайт ranak.me, 21 лютага каля 12-й...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика