Супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі адзначылі Дзень роднай мовы цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі. 21.by

Супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі адзначылі Дзень роднай мовы цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі

22.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 лютага супрацоўнікаў і чытачоў раённай бібліятэкі можна было ўбачыць за незвычайным для іх заняткам. Яны старанна выводзілі кожную літару падчас агульнанацыяльнай дыктоўкі, якая была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.


– Бібліятэкары і работнікі нашай установы з задавальненнем далучыліся да свята беларускай мовы, – адзначыла дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілія Арцюх. – З самага ранку і на працягу ўсяго дня ў сценах бібліятэкі гучыць выключна беларуская мов. Дню роднай мовы мы прысвяцілі шэраг мерапрыемстваў і акцый. Напрыклад, апытанне “Слова дня”, акцыі “Вершы ў кішэні”, “Чытаем па-беларуску. Далучайся і ты”, «Кошык літаратурных прысмакаў», “Паспрабуй перакладзі» і “Салодкі камплімент”, калі чытачы адрасавалі цёплыя словы бібліятэцы, за што атрымлівалі салодкія прызы. Асноўная мэта ўсіх мерапрыемстваў – папулярызацыя роднай мовы.


Кульмінацыйным момантам свята беларускага слова стала гадзіна роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова”, якая прайшла пад мілагучныя вершы беларускіх паэтаў у чытальнай зале раённай бібліятэкі. Падчас мерапрыемства бібіятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Кошур зрабіла кароткі экскурс у гісторыю развіцця і станаўлення мовы нашых продкаў.

Хутчэй за ўсё вучнямі альбо студэнтамі адчулі сябе ўсе прысутныя падчас напісання ўрыўка з твора Сяргея Грахоўскага пад дыктоўку члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланы Кошур.



Да святкавання Дня роднай далучыліся работнікі дзіцячай бябліятэкі, якія прапанавалі маленькім чытачам прыняць удзел у мерапрыемствах “Інтэрактыўнае падарожжа ў гісторыю беларускай мовы”, “Чароўныя гукі роднай мовы”. Дарэчы, юныя наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі чуюць беларускую мову штотыдзень, кожныя сераду і чацвер, калі бібліятэкары актыўна прывіваюць дзецям любоў да роднага слова.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 лютага супрацоўнікаў і чытачоў раённай бібліятэкі можна было ўбачыць за незвычайным для іх заняткам. Яны старанна выводзілі кожную літару
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика