Подписаны Директивы №6 и №7. 21.by

Подписаны Директивы №6 и №7

13.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Развіццё аграрнай галіны
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву №6 “Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны”. Асноўныя палажэнні прадугледжваюць устойлівае развіццё і функцыянаванне аграпрамысловага комплексу, рынку сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, сельскай мясцовасці, занятасці вяскоўцаў і павышэння ўзроўню іх жыцця.

Рост аб'ёмаў прадукцыі жывёлагадоўлі і ўзроўню заработнай платы, падрыхтоўка кадраў стануць прыярытэтамі развіцця аграрнай галіны. Пра гэта паведаміла намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Ламакіна.


“Дырэктыва — канцэптуальны дакумент, які вызначае стратэгію развіцця аграпрамысловага комплексу на бліжэйшую перспектыву. У ёй замацаваны ўжо дасягнутыя АПК вынікі. Сёння мы прымаем як належнае адсутнасць праблем з прадуктамі харчавання, шырокі асартымент тавараў у магазінах, нікога не здзіўляе рост экспарту. Харчовая бяспека ў нас забяспечана з 2010 года, а па выніках 2018-га мы паставілі сваю прадукцыю ў 95 краін на суму больш за $5 млрд. Дырэктыва вызначыла асноўныя напрамкі далейшага ўстойлівага развіцця аграрнай вытворчасці і перш за ўсё сельскіх тэрыторый, таму што гэта аснова сацыяльнай стабільнасці грамадства, аснова даходаў сельскага насельніцтва”.


У якасці аднаго з напрамкаў развіцця аграрнай галіны Дырэктывай замацавана дасягненне эканамічна мэтазгодных аб'ёмаў вытворчасці. Яны вызначаны зыходзячы з прыроднага патэнцыялу, вытворчых магутнасцей і тэхналагічных рэзерваў. Пры выкананні заданняў да канца 2020 года аб'ёмы вытворчасці малака ў краіне павінны дасягнуць 9 мільёнаў тон у год, прадукцыі жывёла- і птушкагадоўлі — 1,8 млн т.


Таксама павінен быць забяспечаны рост прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы на 40 працэнтаў. “Для вырашэння ўсіх стратэгічных задач неабходна развіццё кадравага патэнцыялу. Таму падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў для аграрнай галіны з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў, вызначаных Дырэктывай”, — адзначыла намеснік міністра.


Узровень заработнай платы ў галіне да канца 2020 года павінен быць забяспечаны не ніжэй за ўзровень, што складваецца ў сярэднім у эканоміцы.


Пра кошт жылля, гарады-спадарожнікі і кадры
Прэзідэнт Беларусі падпісаў Дырэктыву №8 “Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны”, у якой выкладзены рашэнні, прынятыя 23 лістапада 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе.


У дакуменце таксама змешчаны пастаўленыя кіраўніком дзяржавы задачы па ліквідацыі існуючых у галіне праблем і павышэнні яе эфектыўнасці. Яны патрабуюць захавання нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў, у тым ліку жылых дамоў, падтрымання сярэдняга кошту квадратнага метра жылля, што будуецца з дзяржпадтрымкай, у памеры, які не перавышае сярэднямесячную заработную плату, зніжэння да аднаго года тэрміну забеспячэння шматдзетных сем'яў жыллём.


Рашэнні, выкладзеныя ў Дырэктыве, будуць садзейнічаць развіццю гарадоў-спадарожнікаў, павелічэнню аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля, павышэнню якасці і скарачэнню тэрмінаў падрыхтоўкі праектнай дакументацыі, устойліваму развіццю і росту эфектыўнасці арганізацый будаўнічага комплексу, павышэнню іх канкурэнтаздольнасці на ўнутраным і знешніх рынках.


Сістэмная рэалізацыя прынятых рашэнняў дасць магчымасць будаўнічай галіне выйсці на якасна новы ўзровень развіцця, забяспечыць патрэбы нацыянальнай эканомікі ў высокаэфектыўнай будаўнічай прадукцыі і насельніцтва якасным і даступным жыллём. Будуць скарочаны тэрміны і кошт будаўніцтва, зніжана матэрыяла- і энергаёмістасць, павышаны якасць і канкурэнтаздольнасць прадукцыі, а таксама нарошчаны экспартны патэнцыял.


Забеспячэнне жыллём шматдзетных сем'яў, удасканаленне дзяржрэгулявання, апераджальнае будаўніцтва інжынернай інфраструктуры стануць прыярытэтамі развіцця будаўнічай галіны, паведамілі ў Мінбудархітэктуры, каменціруючы Дырэктыву №8.


Будзе ўдасканалена сістэма дзяржаўнага рэгулявання будаўнічага комплексу. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва надзеляць паўнамоцтвамі на стварэнне тэхнічных нарматываў у будаўніцтве з адначасовым абмежаваннем паўнамоцтваў іншых дзяржорганаў у рэгуляванні будаўнічай дзейнасці.


Прадугледжана таксама неабход- насць забяспечыць на ўсіх этапах будаўнічай дзейнасці далейшае скарачэнне колькасці і тэрмінаў адміністрацыйных працэдур з максімальным укараненнем прынцыпу “аднаго акна”.


Яшчэ адна мэта — апераджальнае будаўніцтва інжынернай інфраструктуры. Такая норма ўжо ўстаноўлена заканадаўствам, але дырэктывай прадугледжваецца магчымасць будаўніцтва інфраструктуры не толькі за кошт бюджэту, але і за кошт забудоўшчыка пры комплексным асваенні зямельнага ўчастка, а таксама за кошт арганізацыі, якая будзе эксплуатаваць сеткі.


Кіраўнік дзяржавы даручыў выключыць з'яўленне ў Беларусі даўгабудаў, зыходзячы з гэтага прадугледжана неабходнасць узмацніць кантроль за выкананнем нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва пры ўзвядзенні шматкватэрных жылых дамоў.

Дырэктыва аб развіцці ЖКГ
Прэзідэнт Беларусі падпісаў Дырэктыву №7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны".
Асноўнымі мэтамі, што вызначаюць перспектыўныя напрамкі развіцця галіны, з'яўляюцца павышэнне якасці паслуг і правядзенне справядлівай тарыфнай палітыкі, аказанне дзяржаўнай падтрымкі малазабяспечаным і сацыяльна слабаабароненым катэгорыям грамадзян, удасканаленне работы з насельніцтвам, развіццё механізмаў грамадскага кантролю ў сферы ЖКГ, стымуляванне грамадзян да ўдзелу ў рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў у жыллёвым фондзе, шырокае ўключэнне насельніцтва ў работу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.


Дырэктыва таксама накіравана на ўдасканаленне абыходжання з камунальнымі адходамі.
Комплекснае вырашэнне пастаўленых задач дасць магчымасць выйсці на якасна новы ўзровень прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг і работы з насельніцтвам, забяспечыць павышэнне камфортнасці ўмоў пражывання, стварыць умовы для павышэння эфектыўнасці арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, устойлівага развіцця аб'ектаў камунальнай інфраструктуры, удасканалення структуры кіравання ЖКГ і павысіць узровень прафесійнай падрыхтоўкі кадраў для галіны.


У 2020 годзе плануецца дасягнуць уводу 3,6 млн. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту і павялічыць да 25 працэнтаў узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў. У 2025 годзе плануецца забяспечыць 100 працэнтаў спажыўцоў якаснай пітной вадой. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Развіццё аграрнай галіныАляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву №6 “Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны”. Асноўныя палажэнні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика