Для тех,кто хочет быть «на высоте». «Юность-Ушачи» приглашает на занятия на скалодроме
13.03.2019
—
Разное
|
“Штучнае” скалалажанне апошнім часам стала вельмі папулярнай формай актыўнага адпачынку – збудаваннямі, імітуючымі рэльеф скалы, абсталёўваюцца практычна ўсе сучасныя буйныя спартыўна-забаўляльныя цэнтры. Аснашчаны скаладромам і наш комплекс “Юнацтва-Ушачы”, але ўбачыць у дзеянні ці апрабаваць яго ўшачанам пакуль не даводзілася: справа гэта спецыфічная і патрабуе адмысловага абсталявання, кваліфікаваных інструктараў, строгага захавання правілаў бяспекі. Прыемна паведаміць, што адміністрацыя комплексу вырашыла ўсе неабходныя арганізацыйныя пытанні і з 1 красавіка тут плануюць распачаць заняткі з дзецьмі па тэхніцы горнага турызму на скаладроме. Паспрабаваць свае сілы пад кіраўніцтвам інструктара змогуць і дарослыя. Асвоіць тэхніку скалалажання магчыма, як кажуць, “з нуля” – абсталяванне дазваляе фарміраваць каля 30 трас рознага ўзроўню складанасці ў залежнасці ад падрыхтоўкі чалавека. Чым жа прыцягваюць аматараў заняткі на скаладроме? Па-першае, гэта адрэналін і вельмі захапляльны працэс, бо кожны маршрут – своеасаблівая галаваломка, з якой трэба справіцца. І, канечне, гэта выдатнае фізічнае практыкаванне для ўсяго цела: умацоўваюцца ногі, спіна, прэс, рукі і нават пальцы, развіваецца спрыт і гібкасць. І калі раней скалалажанне было выключна прывілеяй альпіністаў, то зараз стала разнавіднасцю актыўнага адпачынку, якой можа заняцца практычна кожны жадаючы. Заняткі на скаладроме платныя. Запісацца на іх, а таксама даведацца пра кошт можна па тэлефонах (8-033) 317-08-58, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Штучнае” скалалажанне апошнім часам стала вельмі папулярнай формай актыўнага адпачынку – збудаваннямі, імітуючымі рэльеф скалы, абсталёўваюцца практычна ўсе...
|
|