15 марта – День Конституции Республики Беларусь. 21.by

15 марта – День Конституции Республики Беларусь

14.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 год інстытута прэзідэнцтва

Нягледзячы на абвяшчэнне ў 1990 годзе Беларусі суверэннай і незалежнай дзяржавай, на працягу яшчэ некалькіх гадоў у краіне захоўвалася структура дзяржаўнай улады, характэрная для БССР, назіраўся глыбокі эканамічны спад і нестабільнасць. Сітуацыя змянілася ў 1994 годзе з прыняццем палітыка-прававога акта, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай, – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Тым самым быў запушчаны рэальны механізм выхаду з крызісу. Канстытуцыя 1994 года ўпершыню ў гісторыі Беларусі прадугледзела ў сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады пасаду Прэзідэнта, згодна з артыкулам 95 ён з’яўляўся кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады, для рэалізацыі паўнамоцтваў якой ствараецца Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ (артыкул 3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). Рэалізуючы сваё права на непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы, грамадзяне па найважнейшых праблемах дзяржаўнага і грамадскага жыцця вызначылі будучыню нашай краіны на рэспубліканскіх рэферэндумах. Адзін з іх, у лістападзе 1996 года, пасля прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі, значна змяніў статус Прэзідэнта. У новай рэдакцыі Канстытуцыі захаваны ранейшыя патрабаванні да кандыдатаў у Прэзідэнты – ім можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам, а таксама замацаваны дадатковыя – ён павінен быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь па нараджэнні і пастаянна пражываць у Рэспубліцы Беларусь не менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі. Артыкул 81 прадугледжвае, што Прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь. Тым самым замацаваны важны дэмакратычны прынцып правядзення ўсеагульных прамых выбараў кіраўніка дзяржавы. У адрозненне ад нашай Канстытуцыі, у некаторых краінах выбары прэзідэнта ўскосныя, напрыклад, у ЗША ён абіраецца калегіяй выбаршчыкаў, у Грэцыі, Венгрыі, Чэхіі, Турцыі, Ізраілі – Парламентам; у Італіі – спецыяльнай выбарчай калегіяй.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь вызначае Прэзідэнта не толькі кіраўніком дзяржавы, але і гарантам самой Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Ён гарантуе рэалізацыю асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, прымае меры па ахове суверэнітэту краіны, яе нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці, забяспечвае палітычную і эканамічную стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады, ажыццяўляе пасрэдніцтва паміж імі, бо згодна з Канстытуцыяй займае асаблівае становішча ў сістэме дзяржаўнай улады і не ўваходзіць ні ў адну з яе галін. У сілу свайго асаблівага канстытуцыйна-прававога статусу Прэзідэнт з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі, узначальвае Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь, выдае ўказы і распараджэнні, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі нашай краіны. У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, ён прымае дэкрэты, якія маюць сілу законаў, і акты стратэгічнага характару – дырэктывы.
Такія паўнамоцтвы адначасова азначаюць адказнасць перад народам за выкананне сваіх абавязкаў. Прэзідэнтам склікаецца Усебеларускі народны сход, на якім выпрацоўваецца праект сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку. У штогадовым пасланні Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь даецца ацэнка цяперашняй сітуацыі ў краіне.
У цэлым інстытут моцнай прэзідэнцкай улады, які ўключае не толькі статус арбітра паміж рознымі дзяржаўнымі органамі, але і надзяленне яго рэальнымі паўнамоцтвамі па вызначэнні дзяржаўнай палітыкі і яе рэалізацыі, характэрны для многіх краін на стадыі фарміравання суверэннай незалежнай дзяржавы. Падобны статус Прэзідэнта як кіраўніка дзяржавы замацаваны, напрыклад, у Арменіі, Казахстане, Кыргызстане, Расійскай Федэрацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 год інстытута прэзідэнцтва Нягледзячы на абвяшчэнне ў 1990 годзе Беларусі суверэннай і незалежнай дзяржавай, на працягу яшчэ некалькіх гадоў у краіне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика