25-ы год нараджэння адзначае равеснік дзеючай Канстытуцыі, несвіжанін Вячаслаў Марусій. 21.by

25-ы год нараджэння адзначае равеснік дзеючай Канстытуцыі, несвіжанін Вячаслаў Марусій

15.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З добрым настроем сустракае сёння свой 25-ы год нараджэння равеснік дзеючай Канстытуцыі, несвіжанін Вячаслаў Марусій. Малады чалавек нарадзіўся і вырас у Нясвіжы, і, па яго ўласным прызнанні, вельмі любіць свой горад.

З дзяцінства яго захапляла сіла і прыгажосць аўтамабіляў, і дзесьці з сёмага класа хлопец вырашыў, што стане спецыялістам у гэтай справе. Каб мара збылася, асаблівую ўвагу надаваў прадметам матэматычнага цыклу. І вось, пасля заканчэння ў 2011 годзе Нясвіжская гімназіі, Вячаслаў стаў студэнтам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, паступіўшы туды на спецыяльнасць “інжынер-механік”.


Зараз малады чалавек працуе прадаўцом-кансультантам у магазіне аўтазапчастак міжнароднай кампаніі “Армтэк”, што па вуліцы Беларускай у Нясвіжы. Патрабаванні да работнікаў тут дастаткова высокія — наяўнасць добрай адукацыі, пажадана вышэйшай, веданне будовы аўтамабіляў, уменне працаваць з кліентамі і весці продаж. У кампаніі ёсць перспектывы кар’ернага росту, таму мой суразмоўца, як чалавек малады і мэтанакіраваны, спакойны за сваю будучыню.

— Калі ставіцца да сваёй справы з усёй адказнасцю і не ленавацца пастаянна вучыцца новаму, ты заўсёды будзеш запатрабаваны, — лічыць ён. І дадае:

— Працаваць у нашым горадзе мне падабаецца. Тут усё навокал роднае, усё сваё.

Дарэчы, адной толькі работай кола інтарэсаў маладога несвіжаніна не абмяжоў-ваецца: як чалавек практычны, ён любіць чытаць рэалістычную літаратуру, захапляецца сноўбордам, аўтаспортам і фатаграфаваннем.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.   

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З добрым настроем сустракае сёння свой 25-ы год нараджэння равеснік дзеючай Канстытуцыі, несвіжанін Вячаслаў Марусій. Малады чалавек нарадзіўся і вырас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика