Адкрылася выстава, прысвечаная 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе сабраныя ўнікальныя архіўныя дакументы. 21.by

Адкрылася выстава, прысвечаная 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе сабраныя ўнікальныя архіўныя дакументы

15.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрылася выстава, прысвечаная 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На агляд выстаўлены ўнікальныя архіўныя дакументы, якія дэманструюць, як нялёгка давалася ў 1990-я распрацоўка Асноўнага Закона краіны.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі па праве аддадзена арыгіналу Канстытуцыі 1994 года. На трохі пажоўклых ад часу лістах машынапісным шрыфтам выве-дзеныя словы, якія сталі прававой асновай жыцця краіны. Гэты дакумент, прыняты 25 гадоў таму, — сапраўдны здабытак усяго беларускага народа.

Асобнік Канстытуцыі, прынятай у 1994 годзе, захоўваецца ў Нацыянальным архіве. У спецыяльным сейфе пры тэмпературы выключна +18 градусаў бясцэнны экспанат знаходзіцца побач з узорамі Герба і Сцяга, а таксама прысягі Прэзідэнта. Напярэдадні 25-годдзя Канстытуцыі яе першы асобнік змогуць убачыць сотні наведвальнікаў Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрылася выстава, прысвечаная 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На агляд выстаўлены ўнікальныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика