Яшчэ адзін крок да выхавання нацыянальнай свядомасці вучняў Мсціслаўскай школы-інтэрната. 21.by

Яшчэ адзін крок да выхавання нацыянальнай свядомасці вучняў Мсціслаўскай школы-інтэрната

15.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Для вучняў Мсціслаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення экскурсія ў школьны музей стала прыступкай у выхаванні нацыянальнай свядомасці, добрай магчымасцю да вывучэння беларускай мовы. 

Акрамя ўрокаў мовы і літаратуры, гісторыі Беларусі педагогі праводзяць нямала мерапрыемстваў, дзе вучні спасцігаюць прыгажосць роднага слова, пашыраюць веды па гісторыі, знаёмяцца з нацыянальнымі традыцыямі.


 Адно з апошніх — экскурсія ў школьны музей, якая была падрыхтавана настаўнікамі Сяргеем Строгім і Уладзімірам Шылянковым сумесна з вучнямі. Распрацаваныя выступленні-падарожжы па экспазіцыі «Сялянскі побыт» атрымаліся даволі цікавымі і павучальнымі.


У імправізаванай хаце беларуса-селяніна наведвальнікаў гасцінна сустракалі лялькі-муляжы дзядуля Іван і бабка Мар’я. Хлопчыкі-экскурсаводы не проста расказвалі пра побыт вясковых жыхароў мінулых гадоў, пра экспанаты музея, а выклікалі наведвальнікаў на дыялог. Яны загадвалі шмат загадак аб прыладах працы, пра стравы, садавіну, гародніну, праводзілі міні-віктарыны на веданне прыказак і прымавак пра хлеб, адносіны да працы.


Наведванне музея зацікавіла не толькі вучняў, але нават і самых маленькіх выхаванцаў гэтай навучальнай установы — хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячага садка.

Аўтар: Вольга Касцюкова

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для вучняў Мсціслаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення экскурсія ў школьны музей стала прыступкай у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика