Весенняя ярмарка и Масленица прошли в Миорах, Дисне и Язно. 21.by

Весенняя ярмарка и Масленица прошли в Миорах, Дисне и Язно

15.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Больш фота  глядзіце тут  

Кірмашом адзначылі Міёры праводзіны зімы і сустрэчу вясны. У гэты ж дзень праваслаўныя вернікі святкавалі даравальную нядзелю і пачатак перадвелікоднага паста. Сімвалічна, што ў райцэнтры заўважылі першую пару лебедзяў, а над рыначнай плошчай праляцеў на поўнач напэўна першы клін гусей. Прыход вясны становіцца ўсё больш яўным.

 Масленічныя мерапрыемствы міярчане пачалі з гандлёвых радоў, папаўнення харчовых запасаў і набыцця абновак. З’явіліся дадатковыя палаткі ад Міёрскага, Верхнядзвінскага і Ушацкага райспажыўтаварыстваў, філіяла “Міёрскі гурман”, хлебазавода. Гараджане набывалі прадукты для дамашняга спажывання, ласаваліся гарачым і смачным на месцы.


 Нядоўга прастаялі машына і трактар з прычэпам з дрывамі ад паліўзбыту, напоўненыя парэзанымі цурбанамі — па 180 і 215 рублёў адпаведна. Большым па аб’ёмах, а таму даражэйшым было паліва ад Міёрскага лясніцтва, а адну цялежку бярвенняў патрабавалася яшчэ пілаваць.


 Не міналі пакупнікі машыну з ААТ “Туркова” з сеткамі бульбы па 16 рублёў за 40 кілаграмаў і мяшкамі пшаніцы — па 20 рублёў за 50 кг. Клубні ў меншай упакоўцы, буракі, моркву, цыбулю, журавіны, мёд прапаноўвала спажыўкааперацыя. Палаткі побач поўніліся разнастайным печывам, прывазным і мясцовай вытворчасці. Самаробныя падушкі-коцікі прапаноўвала ІП Ганна Зубарава з Віцебска, яна ж арганізавала бяспройгрышную латарэю з мяккімі цацкамі.


Пра веснавое добраўпарадкаванне нагадвалі саджанцы ядлоўцу ў гаршчках ад лясніцтва.
Загадзя прыглядаліся аматары забаў да прапаноў памерацца спрытам і сілай у дартсе, армрэстлінгу, пабіцца мяшкамі, забіць мяч у вароты, што прапаноўвалі спартыўныя работнікі.


 Паступова пакупнікі з гандлёвых радоў сталі перамяшчацца на перадрынкавую плошчу. Яна запоўнілася, калі са сваёй праграмай прыехалі культработнікі. Прадстаўленне распачаў дзіцячы танцавальны калектыў, падключыліся скамарохі, за справу ўзяліся арганізатары гульняў. На сцэне забаўляльную праграму вялі Зіма, Вясна і іх памочнікі Сняжынкі і Вяснянкі. Ля сімвалічнага пудзіла Зімы наладзілі карагод, які захапіў і дзяцей, і дарослых.


 Следам за Вясной пацёк сімвалічны жывы ручаёк.


Пра святкаванне ў Дзісне апавядае дырэктар гарадскога Дома культуры Аляксей АСТУКЕВІЧ:
— Усе мерапрыемствы праходзілі 10 сакавіка ля будынка ГДК. Дзейнічалі гандлёвыя палаткі ад Ушацкага спажыўтаварыства. Нашы работнікі пры падтрымцы ўдзельнікаў самадзейнасці правялі абрад Масленіцы, потым пачалі конкурсныя і народныя гульні. Спартыўныя спаборніцтвы арганізавалі выкладчыкі спартшколы. Вялікі канцэрт падрыхтавалі самадзейныя артысты, у ім асаблівай папулярнасцю карысталіся нумары вакальнага мужчынскага калектыву “Дзісенчукі”. Увогуле святочныя мерапрыемствы доўжыліся з 10.30 да 14 гадзін. Вялікая падзяка за спонсарскую падтрымку ў набыцці прызоў для пераможцаў конкурсаў і падарункаў Дзмітрыю Шавякову.


 Старшыня Язненскага сельскага Савета Валянціна ФЯДЗЬКОВІЧ дапаўняе:
— Святкавалі праводзіны зімы ў аграгарадку Язна на рынкавай плошчы ў сераду, 6 сакавіка.  Працаваў магазін “Ніка”, што побач, бытавікі арганізавалі продаж швейных вырабаў, лясніцтва прапаноўвала дровы. Нашы ўмеліцы арганізавалі выставы, Тамара Касатая — карцін з саломкі, Лілія Спірковіч — вязання. Выступаў фальклорны калектыў “Язынка”, у якім спяваюць не толькі культработнікі Ларыса Бервячонак, Вольга Александроўская, Ларыса Карпава, а таксама Валянціна Быкава, Аксана Самусёнак, Людміла Станкевіч і іншыя самадзейныя артысты. Удзельнічалі ў гульнях вучні-першакласнікі са сваёй настаўніцай. Гэтыя і іншыя мерапрыемствы сабралі нямала ўдзельнікаў і гледачоў.


Сапраўднай падзеяй для аграгарадка стаў святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын. Зала Язненскага СДК была перапоўнена. З 7 да 9 гадзін вечара са сцэны гучалі віншаванні і песні ў асноўным з вуснаў мужчын-самадзейных артыстаў, выконваліся танцавальныя нумары і сцэнкі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш фота  глядзіце тут  Кірмашом адзначылі Міёры праводзіны зімы і сустрэчу вясны. У гэты ж дзень праваслаўныя вернікі святкавалі даравальную нядзелю і пачатак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика