В День Конституции в Сенно паспорта вручили девяти юным гражданам Республики Беларусь. 21.by

В День Конституции в Сенно паспорта вручили девяти юным гражданам Республики Беларусь

15.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Свой першы і найважнейшы дакумент вучні школ раёна атрымалі з рук намесніка старшыні райвыканкама Зоі Фаміной.

 Цырымонія ўручэння праходзіла ў прысутнасці афіцыйных асоб, якія прадстаўлялі органы ўлады, а таксама настаўнікаў і бацькоў. Актавая зала дзіцячай школы мастацтваў была запоўнена старэйшымі таварышамі віноўнікаў урачыстасці. Большасць з іх вылучаюцца актыўнай жыццёвай пазіцыяй, імкнуцца яе адстойваць, працуюць у органах школьнага самакіравання і, нават, структурах прадстаўнічай улады. Як сябры моладзевай палаты ўдзельнічаюць у рабоце сесій раённага Савета дэпутатаў.

 

Сенненшчына заўжды была багатай на таленты. У гэтыя дні на вуснах многіх беларускіх аматараў спорту, тым больш сенненцаў, зноў імя алімпійскай чэмпіёнкі, біятланісткі Ірыны Крыўко, якая паспяхова выступіла на чэмпіянаце Еўропы ў Раўбічах. Нядаўні выпускнік СШ №1 г.Сянно, а цяпер яе настаўнік, паспяхова сумяшчаючы працу з вучобай у аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Аляксандр Бараноўскі, паспеў за кароткі час выдаць яшчэ і некалькі кніжак, прысвечаных славутым ураджэнцам і жыхарам Сенненшчыны. Хто не ведае такіх славутых на ўсю Беларусь асоб як Пётр Машэраў, Заір Азгур, Матрона Маркевіч.

 

— Яны жылі тут, любілі сваю малую радзіму, працавалі дзеля яе, каб уславіць Беларусь. Канстытуцыя нашай краіны гарантуе сваім грамадзянам не толькі правы і свабоды. Яна яшчэ і абавязвае працаваць дзеля радзімы, абараняць яе пры неабходнасці, як рабілі нашы продкі, — нагадала Зоя Фаміна, перш чым уручыць пашпарты юным сенненцам.

 


 Пра Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, якому, нагадаем, споўнілася 25 гадоў, гісторыю беларускай дзяржаўнасці прысутным у зале нагадалі Сяргей Мяцеліца, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Леанід Казлоў, дырэктар Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сіроті дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Словы патрыятызму, прызнання ў любві да радзімы гучалі ў выступленнях іншых асоб, якія ўзнімаліся на сцэну, каб павіншаваць віноўнікаў урачыстасці з падзеяй, проста выказаць свае пачуцці. Для гэтага была яшчэ адна нагода. Членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі атрымалі 12 новых сяброў грамадскай арганізацыі.

Наш кар.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свой першы і найважнейшы дакумент вучні школ раёна атрымалі з рук намесніка старшыні райвыканкама Зоі Фаміной.  Цырымонія ўручэння праходзіла ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика