У КСУП «Ніва-Барсукі» грунтоўна падрыхтаваліся да веснавой палявой кампаніі. 21.by

У КСУП «Ніва-Барсукі» грунтоўна падрыхтаваліся да веснавой палявой кампаніі

18.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Подых вясны, а разам з ёю і палявой кампаніі з кожным днём становіцца ўсё больш адчувальным. Як падрыхтаваліся да яе сяльчане — з такім пытаннем мы наведаліся ў КСУП “Ніва-Барсукі”.


Брыгадзір трактарнай брыгады Вячаслаў Бушма (справа) абмяркоўвае прадстаячыя палявыя работы з механізатарамі Аляксандрам Рымаравым і Кірылам Сямёнавым. 

На машынным двары сельгаспрадпрыемства бруіла жыццё. Механізатары завіхаліся каля сельскагаспадарчых смашын. Кожны — каля замацаванага сталёвага сябра. Усе добра ведаюць, на які ўчастак работ будуць накіраваны, а таму першым чынам рыхтуюць адпаведныя прычапныя агрэгаты. Мэта кіраўніцтвам пастаўлена канкрэтная: тэхніка павінна выйсці на палеткі ў поўнай гатоўнасці, каб не атрымалася нежаданых прастояў, і ўсе работы выканаць у аптымальныя тэрміны.

— Рамонтам займаліся ўсю зіму, — распавёў гаворку брыгадзір трактарнай брыгады Вячаслаў Бушма, якого мы сустрэлі на мехдвары. Аб’ёмы перад механізатарамі і рамонтнікамі стаялі даволі значныя. Да ладу даводзіліся 15 трактароў МТЗ-80, 6 — МТЗ-1221, 3 — МТЗ-3022, рухавік аднаго з апошніх быў адпраўлены на капітальны рамонт у Магілёў. Займаліся таксама аднаўленнем пасяўных агрэгатаў, АКШ, культыватараў, плугоў. Трэба адзначыць, што да палявой кампаніі падрыхтаваліся грунтоўна,  практычна ўся тэхніка гатова для паўнацэннай работы.

Адметна, што амаль усе работы ніваўцы выконвалі ўласнымі сіламі. Было задзейнічана 36 механізатараў. Выдатна праявілі сябе ў ліку іншых Сяргей Гушчын, Генадзь Макаронак, Кірыл Сямёнаў, Уладзімір Лебедзеў, Анатоль Губараў, Юрый Сямёнаў. Плённа працавалі слесары Ігар Макаронак, Васіль Ярыгін. На адказных участках з лепшага боку праявілі сябе электрагазазваршчык Мікалай Аўсянікаў, токар Леанід Савельеў.


З пасяўным агрэгатам, які быў своечасова даведзены да ладу, рыхтуецца выйсці ў поле Уладзімір Лебедзеў.

Літаральна дзень-два, калі паспрыяе надвор’е, — і ў сельгаспрадпрыемстве распачынаецца падсеў канюшыны. Першай у поле “пабяжыць” універсальная самаходная машына “Раса”. Лёгкая, шпаркая, яна, дзякуючы арыгінальным гумавым колам, вельмі дарэчы для выканання работ на вільготных участках. Кіраваць машынай даручана механізатару Аляксандру Рымараву. Нягледзячы на малады ўзрост, хлопцу давярае кіраўніцтва за яго стараннасць, і ён, у сваю чаргу, апраўдвае давер. Акрамя падсеву канюшыны “Раса” будзе выкарыстана і для ўнясення мінеральных угнаенняў.

Дарэчы, для ўнясення калійных тукаў днямі ў гаспадарцы набылі агрэгат, які прайшоў выпрабаванні на ААТ “Упраўляючая кампанія “Бабруйскаграмаш”.

Як нам паведаміў галоўны эканаміст КСУП “Ніва-Барсукі” Сяргей Гур’янаў, яравую сяўбу ў гаспадарцы плануецца правесці на 2317 га. З іх 1230 га зойме зерневая група, кукурузу на зерне пасеюць на 700 га, аднагадовыя травы — на 207 га. Рыхтуюцца сейбіты размясціць і тэхнічныя культуры: рапс — на 300 га, цукровыя буракі — на 180 га.

Аб’ёмы значныя, аднак ў сельгаспрадпрыемстве ўпэўнены, што яны будуць своечасова выкананы. Пад поўную патрэбу маецца насенне ўсіх культур, большая частка — уласнай вытворчасці. Значна больш, чым ў папярэднім годзе закуплена мінеральных угнаенняў, што дае таксама падставы чакаць важкі ўраджай. Толькі б не падвяло надвор’е — спадзяюцца ніваўцы. А што датычыцца працаўнікоў, то тут пытанняў не ўзнікае. Усе кадры ёсць у наяўнасці, механізатары не за адзін сезон правераныя рознымі работамі. Усе, як гаворыцца, гатовыя ў “бой”. Ды і “засумавалі рукі па штурвалу” за зіму…

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Подых вясны, а разам з ёю і палявой кампаніі з кожным днём становіцца ўсё больш адчувальным. Як падрыхтаваліся да яе сяльчане — з такім пытаннем мы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика