Машына ДАІ ў Брэсце ўрэзалася на скрыжаванні ў таксоўку (відэа). 21.by

Машына ДАІ ў Брэсце ўрэзалася на скрыжаванні ў таксоўку (відэа)

18.03.2019 19:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аварыя ў Брэсце / realbrest.by

У аварыі ў Брэсце пацярпеў кіроўца ДАІ, у аўтамабіль якога на скрыжаванні ўрэзалася машына ДАІ. Здарэнне адбылося ў суботу, 16 сакавіка.

Момант здарэння трапіў на відэарэгістратар сведкі. На ім бачна, што таксоўка ехала на дазвольны сігнал святлафора. Калі машына выехала на скрыжаванне, у яе справа ўрэзалася патрульная машына ДАІ з уключанымі мігалкамі.

Кіроўца таксоўкі з сур'ёзнымі траўмамі быў шпіталізаваны. Абодва аўтамабілі ў ДТЗ атрымалі значныя пашкоджанні.

Жонка Таксоўца Таццяна сцвярджае, што мігалкі на даху даішнага аўто былі ўключаныя непасрэдна перад сутыкненнем — секунды за дзве. Свае словы жанчына пацвярджае відэаролікам. (Пабачыць ролік можна па гэтай спасылцы.)

Зараз кіроўца таксоўкі знаходзіцца ў нейрахірургіі. У яго удар галаўнога мозгу, зрушэнне шыйнага пазванка, гематомы.

Пасля здарэння, па словах жонкі, таксоўцу тэлефанавалі з міліцыі, прасілі пагаварыць з кіроўцам аўтамабіля ДАІ. Ён адмовіўся, бо кепска пачуваецца і не хоча размаўляць без адваката.

У брэсцкай міліцыі парталу TUT.by паведамілі, што справа аб ДТЗ цяпер расследуецца, а відэазапісы вывучаюцца. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя ў Брэсце / realbrest.by У аварыі ў Брэсце пацярпеў кіроўца ДАІ, у аўтамабіль якога на скрыжаванні ўрэзалася машына ДАІ. Здарэнне адбылося ў суботу, 16 сакавіка....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика