Информационная безопасность — что это?. 21.by

Информационная безопасность — что это?

19.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Сферу ўплыву айчынных СМІ — пашыраць
Сферу ўплыву айчынных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі трэба пашырыць. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі.

“Не варта баяцца выкарыстоўваць новыя формы работы ў медыяпрасторы, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Трэба навучыцца адказваць распаўсюджвальнікам фэйкаў іх жа зброяй. І мы гэта ўмеем рабіць, але чамусьці лічым: “Абыдзецца, пранясе”.


Ён звярнуў увагу, што галоўнае — хутка, дакладна, максімальна поўна даносіць да людзей праўдзівую інфармацыю. “Калі гэта не зробім мы, гэта зробяць за нас, як цяпер нярэдка адбываецца. Але ведаеце, якую інфармацыю данясуць за нас”, — заўважыў кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка перакананы, што неабходна прымаць меры па павышэнні аб'ёму, разнастайнасці і якасці нацыянальнага вяшчання, даверу насельніцтва да афіцыйных масмедыя.


Трэба таксама прапрацаваць пытанне сістэмнага кантролю за распаўсюджваннем незаконнай інфармацыі. Тут павінен быць парадак, але нельга нікога прымушаць маўчаць.

Інфармацыйная бяспека Беларусі
Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі вынесена на абмеркаванне Савета бяспекі Беларусі. Дакумент распрацоўваўся ў планавым парадку па даручэнні кіраўніка дзяржавы з улікам асаблівасцей і няпростых тэндэнцый сучаснай абстаноўкі. Удзельнічалі прадстаўнікі навуковай сферы, спецыялісты ў канкрэтных сферах, дзяржаўныя служачыя.


“Неабходна эфектыўная дзейнасць дзяржавы па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. Яна павінна абапірацца на разумна выбудаваную прававую аснову і адзінае разуменне стратэгічных мэт і агульных задач”, — заявіў Прэзідэнт.


У ліку абазначаных практычных мер і аспектаў, звязаных з забеспячэннем інфармацыйнай бяспекі, ён лічыць неабходным больш уважліва падыходзіць да абароны галоўных канстытуцыйных асноў грамадства, перш за ўсё звязаных з дзяржаўным суверэнітэтам.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер інфармацыйная сфера набывае ключавое значэнне для любой дзяржавы і кожнага чалавека. Павышаюцца ўсебаковыя інтарэсы людзей, узрастае значэнне камунікацыйных тэхналогій.


Беларусь дынамічна рухаецца наперад у фарміраванні інфармацыйнага грамадства, аб чым сведчаць сусветныя рэйтынгі, у якіх краіна знаходзіцца на высокіх пазіцыях.


“У краіне няўхільна павялічваецца колькасць электронных рэсурсаў і камунікацый. У бліжэйшыя дзесяцігоддзі большасць галін будуць пераарыентаваны на новыя лічбавыя эканамічныя мадэлі. Дзяржава, безумоўна, зацікаўлена ў тым, каб людзі атрымлівалі максімальна поўную і дакладную інфармацыю. Мелі магчымасць абараніць свае асабістыя правы ў медыяпрасторы і ў цэлым павышалі камфортнасць жыцця за кошт найноўшых дасягненняў”, — заявіў беларускі лідар.

  
Паводле слоў Прэзідэнта, выклікае неспакой нарошчванне дэструктыўных уздзеянняў на грамадства, маніпуляванне масавай свядомасцю, распаўсюджванне недакладнай інфармацыі.


Ён канстатаваў, што важнае значэнне для ўстойлівага развіцця краіны мае бяспечнае функцыянаванне сеткавай інфраструктуры. “Мы не рэкламуем шырока нашу дзейнасць па забеспячэнні так званай кібербяспекі. Аднак яна праводзіцца не першы год і арганічна інтэгравана ў адпаведныя міжнародныя службы. Разам з тым Беларусь не абаронена ад кібератак і кіберзлачыннасці”, — дадаў кіраўнік дзяржавы. Заклікаў да актыўных дзеянняў кожнага на сваім участку адказнасці, падкрэсліўшы, што большая частка недапрацовак па тых ці іншых напрамках абумоўлены лянотай, бяздзейнасцю і адсутнасцю дысцыпліны.


Акрамя таго, Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на стане спраў у эканоміцы. “Будзе эканоміка — будзе ўсё: і бяспека, і кібербяспека, і ў СМІ будзе бяспека. Калі не будзе эканомікі, ніякая інфармацыйная бяспека, канцэпцыі, законы, драконаўскія метады, палачная дысцыпліна не дапамогуць. У якім выпадку не будзе ў нас эканомікі, мы таксама ведаем. І гэта, на жаль, таксама завязана на дысцыпліну і выканаўчасць”, — падкрэсліў беларускі лідар.

“Выключна нацыянальны прадукт”
Праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі — гэта выключна беларускі нацыянальны прадукт, разлічаны на шырокае ўнутранае і знешняе спажыванне. Аб гэтым дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам кіраўніка дзяржавы.


“Асноўнае прызначэнне праекта — надаць дзейнасці па забеспячэнні бяспекі ў інфармацыйнай сферы ўпарадкаванасць, канкрэтнасць і нацэленасць на вынік, а таксама забяспечыць умовы для далейшага руху наперад у гэтым пытанні”, — расказаў Станіслаў Зась.
Дакумент распрацоўваўся зыходзячы з геапалітычных інтарэсаў Беларусі, яе месца і ролі ў сучасным свеце. У ім улічаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржаў СНД, АДКБ, а таксама двухбаковыя пагадненні і іншыя абавязацельствы краіны ў галіне міжнароднай інфармацыйнай бяспекі. Праект канцэпцыі ўлічвае асноўныя палажэнні актаў міжнародных арганізацый, у тым ліку рэзалюцый Генасамблеі ААН і рэкамендацый АБСЕ.

  
У дакуменце адлюстраваны сучасныя выклікі і пагрозы, якія фарміруюцца ў інфармацыйнай сферы і ўяўляюць небяспеку для канстытуцыйных асноў і жыццядзейнасці дзяржаў: маніпуляванне масавай свядомасцю, дыскрэдытацыя ідэалаў і каштоўнасцей, размыванне нацыянальнага суверэнітэту, няўстойлівасць інфармацыйнай інфраструктуры і іншыя.


Упершыню ў публічным дакуменце таксама адзначаецца гатоўнасць дзяржавы няспынна выяўляць рызыкі, выклікі і пагрозы ў інфармацыйнай сферы і рэагаваць на іх. Уводзіцца ў афіцыйны абарот тэрмін “кібербяспека”. І гэта навацыя, на думку распрацоўшчыкаў, вызначае выразнае арыентаванне дзяржавы на прынятыя і ўжо даволі сталыя ў свеце асноўныя падыходы да процідзеяння камп'ютарным інцыдэнтам і злачынствам.


Паводле слоў дзяржсакратара, на пасяджэнні абмяркоўвалася ў тым ліку практычная рэалізацыя канцэпцыі. У прыватнасці, ішла размова аб больш актыўнай рабоце дзяржаўных органаў у інтэрнэце, грамадскім кантролі за інфармацыйнай прасторай — гэты напрамак ужо апрабаваны ў некаторых краінах.


Таксама абмяркоўвалі дзяржаўна-прыватнае партнёрства. “Мы павінны інфармацыйна падтрымліваць свайго вытворцу, адпаведнае абсталяванне і прадукты і не саромецца гэта рабіць”, — лічыць Станіслаў Зась.
Цэлы раздзел канцэпцыі прысвечаны абароне традыцыйных каштоўнасцей. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Сферу ўплыву айчынных СМІ — пашырацьСферу ўплыву айчынных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі трэба пашырыць. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў на пасяджэнні Савета...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика