У цэнтры увагі – работа з людзьмі. 21.by

У цэнтры увагі – работа з людзьмі

19.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб’ектыўным барометрам мікраклімату ў грамадстве з’яўляецца давер паміж людзьмі і ўладай. Менавіта такая ключавая думка прагучала ў час выязной выніковай калегіі Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі абласнога выканаўчага камітэта, якая адбылася 12 сакавіка на базе аграгарадка Тамашоўка Брэсцкага раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Генадзій Барысюк, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна Гагакава, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Брэсцкай вобласці Анатолій Маркевіч, кіраўнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, галоўныя рэдактары дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі вобласці.


Год малой радзімы, 100-годдзе заснавання БССР, Дзень беларускага пісьменства — гэтыя і многія іншыя грамадска-значныя мерапрыемствы не абыходзяцца без надзейнага ідэалагічнага забеспячэння. З такой важнай задачай ідэолагі вобласці паспяхова спраўляюцца. Таццяна Гагакава падкрэсліла, што ў наш час попыт на інфармацыю вельмі высокі і задача ідэолагаў і журналістаў у шчыльным тандэме карыстацца гэтым рэсурсам, захоўваючы аб’ектыўнасць, аператыўнасць і дакладнасць. Прафесіяналізм ідэолагаў вобласці адзначыў і Анатолій Маркевіч, заўважыўшы, што яны на месцах своечасова рэагуюць на сітуацыі, праводзяць комплексную работу па паляпшэнні мікраклімату ў працоўных калектывах.

Падводзячы вынікі калегіі, Генадзій Барысюк падкрэсліў, што неабходна і далей умацоўваць і развіваць кантакт насельніцтва з уладай,  дзякуючы аб’ектыўнаму і канструктыўнаму кантэнту кансалідаваць грамадства.  Бягучы год не менш насычаны важнымі падзеям – ІІ Еўрапейскія гульні, перапіс насельніцтва, выбары. Мерапрыемствы патрабуюць ад ідэолагаў новых эфектыўных форм і метадаў работы, якія дазваляюць у тым ліку супрацьстаяць дэструктыўным з’явам.

Па выніках мінулага года былі адзначаны лепшыя ідэолагі. Так, за эфектыўнае правядзенне інфармацыйна-тлумачальнай работы з насельніцтвам Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама ўзнагароджана начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама Паліна Васілюк.

У завяршэнні калегіі яе ўдзельнікі пазнаёміліся з турыстычнай структурай аграгарадка Тамашоўка – Музеем касманаўтыкі і фізкультурна-аздараўленчым комплексам.

Раман Мельнік.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Таццяна Гагакава (злева) уручае Ганаровую грамату Паліне Васілюк.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры увагі – работа з людзьмі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика