Тэма тыдня. 21.by

Тэма тыдня

19.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Сферу ўплыву айчынных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі трэба пашырыць. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі.
«Тое, чаго нам страшна не хапае, трэба пашырыць сферу ўплыву айчынных сродкаў масавай інфармацыі і не баяцца выкарыстоўваць новыя формы работы ў медыяпрасторы, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Трэба навучыцца адказваць распаўсюджвальнікам фэйкаў іх жа зброяй. І мы гэта ўмеем рабіць, але чамусьці лічым: «Абыдзецца, пранясе».
Прэзідэнт звярнуў увагу, што галоўнае — хутка, дакладна, максімальна поўна даносіць да людзей праўдзівую інфармацыю. «Калі гэта не зробім мы, гэта зробяць за нас, як цяпер нярэдка адбываецца. Але ведаеце, якую інфармацыю данясуць за нас, калі мы гэтага не зробім», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Трэба таксама прапрацаваць пытанне сістэмнага кантролю за распаўсюджваннем незаконнай інфармацыі. «Пакуль гэта робіцца ад выпадку да выпадку, часам з апаскай. Часам пасля разважанняў аб нейкіх палітычных наступствах. Усе, хто сядзіць за гэтым сталом і насупраць мяне: вы — не палітыкі, вы — людзі, якія дакладна працуюць па сваім напрамку і абараняюць інтарэсы сваёй дзяржавы. Пакіньце палітыку Прэзідэнту», — сказаў ён.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у інфармацыйнай сферы павінен быць парадак, але ніхто нікому не павінен закрываць рот.
«У адваротным выпадку, як гэта было ў нас раней у гісторыі, усё перанясуць на кухню і там будуць абмяркоўваць, як у народзе кажуць, абсмоктваць усе гэтыя пытанні. І рана ці позна гэта выльецца на вуліцу. Таму гэтага ні ў якім разе нельга рабіць. Ды гэта і немагчыма: і не толькі таму што ў нас інтэрнэт з’явіўся — змянілася грамадства, планета змянілася. Таму займацца пустатой не трэба — накшталт забараняць людзям выказваць сваё меркаванне. Але калі гэта меркаванне выдуманае, надуманае, калі гэта навіна, звязаная з якім-небудзь меркаваннем, фэйкавая, выкажыце сваю пазіцыю. Паверце, праўда заўсёды пераможа», — адзначыў Прэзідэнт.

Неабходна эфектыўная дзейнасць па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі вынесена на абмеркаванне Савета бяспекі Беларусі. Дакумент распрацоўваўся ў планавым парадку па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з улікам асаблівасцей і няпростых тэндэнцый сучаснай абстаноўкі.
Прэзідэнт адзначыў, што ў распрацоўцы праекта канцэпцыі прынялі ўдзел у тым ліку прадстаўнікі навуковай сферы, спецыялісты ў канкрэтных сферах, дзяржаўныя служачыя.
«Неабходна эфектыўная дзейнасць дзяржавы па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. Яна павінна абапірацца на разумна выбудаваную прававую аснову і адзінае разуменне стратэгічных мэт і агульных задач», — заявіў Прэзідэнт.
У ліку абазначаных практычных мер і аспектаў, звязаных з забеспячэннем інфармацыйнай бяспекі, Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным больш уважліва падыходзіць да абароны галоўных канстытуцыйных асноў грамадства, перш за ўсё звязаных з дзяржаўным суверэнітэтам. «Мы бачым, як інфармацыйнымі патокамі размываецца нацыянальны менталітэт, самабытнасць краін і народаў. Істотна змяняюцца сацыяльныя сувязі чалавека, стыль мыслення, спосабы ўзаемадзеяння, успрыманне рэчаіснасці. Усяму гэтаму варта проціпаставіць прынцыпы гуманізму і справядлівасці, прыярытэты моцных сямейных адносін і здаровага ладу жыцця», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
У цэлым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер інфармацыйная сфера набывае ключавое значэнне для любой дзяржавы і кожнага чалавека. Павышаюцца ўсебаковыя інтарэсы людзей, узрастае значэнне камунікацыйных тэхналогій.
Паводле слоў Прэзідэнта, выклікае неспакой нарошчванне дэструктыўных уздзеянняў на грамадства, маніпуляванне масавай свядомасцю, распаўсюджванне недакладнай інфармацыі. «Менавіта з іх пачынаюцца сацыяльныя катаклізмы сучаснасці. У выніку церпяць мільёны людзей, мяняецца палітычная карта свету. Адыходзяць на другі план агульнапрынятыя нормы маралі і духоўнасці. Жыццядзейнасць любой дзяржавы становіцца ўсё больш слаба-абароненай аб камп’ютарных інцыдэнтаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на стане спраў у эканоміцы. «Будзе эканоміка — будзе ўсё: і бяспека, і кібербяспека, і ў СМІ будзе бяспека. Калі не будзе эканомікі, ніякая інфармацыйная бяспека, канцэпцыі, законы, драконаўскія метады, палачная дысцыпліна не дапамогуць. У якім выпадку не будзе ў нас эканомікі, мы таксама ведаем. І гэта, на жаль, таксама завязана на дысцыпліну і выканаўчасць», — падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнту прадставілі праект Канцэпцыі інфармбяспекі Беларусі

Праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі — гэта выключна беларускі нацыянальны прадукт, разлічаны на шырокае ўнутранае і знешняе спажыванне. Аб гэтым дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам кіраўніка дзяржавы.
«Гэта выключна наш уласны, нідзе не запазычаны нацыянальны прадукт, які разлічаны на шырокае ўнутранае і знешняе спажыванне, развівае Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. Яго асноўнае прызначэнне — надаць дзейнасці па забеспячэнні бяспекі ў інфармацыйнай сферы ўпарадкаванасць, канкрэтнасць і нацэленасць на вынік, а таксама забяспечыць умовы для далейшага руху наперад у гэтым пытанні», — расказаў Станіслаў Зась.
Ён нагадаў, што праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі распрацоўваўся па даручэнні Прэзідэнта. Паводле слоў дзяржсакратара, да гэтай работы прыцягнулі ўсе зацікаўленыя ведамствы і самых кампетэнтных спецыялістаў краіны. У падрыхтоўцы праекта ўдзельнічалі спецыялісты з амаль 20 дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікі вядучых сродкаў масавай інфармацыі, дэпутаты, вучоныя і эксперты.
Дакумент распрацоўваўся зыходзячы з геапалітычных інтарэсаў Беларусі, яе месца і ролі ў сучасным свеце. У ім улічаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржаў СНД, АДКБ, а таксама двухбаковыя пагадненні і іншыя абавязацельствы краіны ў галіне міжнароднай інфармацыйнай бяспекі. Праект канцэпцыі ўлічвае асноўныя палажэнні актаў міжнародных арганізацый, у тым ліку рэзалюцый Генасамблеі ААН і рэкамендацый АБСЕ.
«Тэзісы канцэпцыі агучаны і абмеркаваны больш як на 20 міжнародных сустрэчах і канферэнцыях. Больш таго, асноўныя тэзісы былі апублікаваны як унутры Рэспублікі Беларусь, так і ў замежных выданнях і сустрэлі шчырую цікавасць да нашых падыходаў, — адзначыў Станіслаў Зась. — У студзені праект канцэпцыі адобраны міжведамаснай камісіяй па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Савеце бяспекі».
У праекце канцэпцыі ўпершыню замацавана паняцце інфармацыйнага суверэнітэту як неад’емнае і выключнае вяршэнства права дзяржавы самастойна вызначаць правілы валодання, карыстання і распараджэння нацыянальнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, ажыццяўляць незалежную знешнюю і ўнутраную дзяржаўную інфармацыйную палітыку, фарміраваць нацыянальную інфармацыйную інфраструктуру, забяспечваць інфармацыйную бяспеку.
Упершыню ў публічным дакуменце таксама адзначаецца гатоўнасць дзяржавы няспынна выяўляць рызыкі, выклікі і пагрозы ў інфармацыйнай сферы і рэагаваць на іх. Уводзіцца ў афіцыйны абарот тэрмін «кібербяспека». І гэта навацыя, на думку распрацоўшчыкаў, вызначае выразнае арыентаванне дзяржавы на прынятыя і ўжо даволі сталыя ў свеце асноўныя падыходы да процідзеяння камп’ютарным інцыдэнтам і злачынствам.
Паводле слоў дзяржсакратара, на пасяджэнні абмяркоўвалася ў тым ліку практычная рэалізацыя канцэпцыі. У прыватнасці, ішла размова аб больш актыўнай рабоце дзяржаўных органаў у інтэрнэце, грамадскім кантролі за інфармацыйнай прасторай — гэты напрамак ужо апрабаваны ў некаторых краінах. «Людзі самі на добраахвотных пачатках манітораць інфармацыйную прастору і ўдзельнічаюць у кантролі над ёй. Тыя рэчы, якія прапагандуюць, дапусцім, экстрэмізм, тэрарызм, насілле, парнаграфію, сыходзяцца потым у адпаведныя службы і органы», — растлумачыў Станіслаў Зась.
Таксама ішла размова аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве. «Мы павінны інфармацыйна падтрымліваць свайго вытворцу, адпаведнае абсталяванне і прадукты і не саромецца гэта рабіць», — лічыць ён.
Цэлы раздзел канцэпцыі прысвечаны абароне традыцыйных каштоўнасцей. Дзяржсакратар заўважыў, што яны лічацца адным з галоўных аб’ектаў для абароны ў інфармацыйнай прасторы. «Разглядаецца неабходнасць прыняцця асобнай праграмы па захаванні традыцыйных каштоўнасцей і асноў нашага грамадства», — дадаў С. Зась.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Сферу ўплыву айчынных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі трэба пашырыць. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика