У лесе пад Астраўцом знайшлі машыну з целам мытніка. 21.by

У лесе пад Астраўцом знайшлі машыну з целам мытніка

19.03.2019 18:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Юрый Грыцкевіч / nn.by

У Астравецкім раёне, у лесе каля вёскі Міхалішкі, знайшлі машыну, у якой знаходзіўся мёртвы мужчына. Цела было выяўленае 11 сакавіка. 

Як піша nn.by, загінулы — 40-гадовы Юрый Грыцкевіч. Ён працаваў начальнікам аддзела мытных аперацый і кантролю мытнага паста на пункце пропуску "Катлоўка" на мяжы з Літвой.

Зранку 9 сакавіка, як распавёў сваяк, Грыцкевіч адвёў сына ў школу і пасля гэтага знік. 11 сакавіка яго знайшлі ва ўласным аўтамабілі. Да выхлапной трубы машыны быў прыкручаны шланг ад пыласоса, які вёў у салон.

Прычыны ўчынку невядомыя. Сваякі кажуць, што праблем у сям’і не было.

Жонка мытніка ад каментароў адмовілася. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юрый Грыцкевіч / nn.by У Астравецкім раёне, у лесе каля вёскі Міхалішкі, знайшлі машыну, у якой знаходзіўся мёртвы мужчына. Цела было выяўленае 11 сакавіка.  Як піша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика