Владимир Ермаков награжден нагрудным знаком «Ветеран газовой и топливной промышленности». 21.by

Владимир Ермаков награжден нагрудным знаком «Ветеран газовой и топливной промышленности»

19.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашым невялічкім гарадку няма буйных прадпрыемстваў і заводаў, але, як ужо неаднойчы адзначалася, галоўным багаццем хоцімскай зямлі заўжды былі людзі — працавітыя і шчырыя. Асабліва прыемна назіраць, калі праца хацімчан на роднай зямлі дае станоўчыя вынікі і атрымлівае дастойныя водгукі. На днях сваю заслужаную ўзнагароду за шматгадовую працу — нагрудны знак “Ветэран газавай і паліўнай прамысловасці” ад генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўаблгаз” Аляксея Кушнарэнка атрымаў Уладзімір Ермакоў, вадзіцель 1 класа Хоцімскага цэха звадкаванага газа Крычаўскага межраённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі г. Хоцімск, які прысвяціў рабоце ў арганізацыі вялікі адрэзак свайго жыцця.

— Мне асабліва прыемна ўручаць падобныя ўзнагароды людзям, якія сваёй працай свядома, сумленна і самааддана з дня ў дзень працуюць на карысць не толькі арганізацыі, а ўсяго свайго края, умеюць вырашаць складаныя вытворчыя задачы. За гэта вам асобныя словы падзякі. Прыемна, што падобныя ўзнагароды паспелі ўжо набыць пастаянны характар,- адзначыў гендырэктар “Магілёўаблгаза”.
Безумоўна, для самаго Уладзіміра Паўлавіча дадзеная падзяка дарагога каштуе. А трэба сказаць, што пачынаў ён свой працоўны шлях у далёкім Казахстане, але душой увесь час імкнуўся на Хоцімшчыну. І гэта прыцягненне аказалася мацней, так ён апынуўся ў родных пенатах. Тут стварыў сям’ю, знайшоў сяброў і справу па душы.
Да Уладзіміра Паўлавіча ў калектыве ставяцца з павагай, да яго, як да вопытнага і адказнага працаўніка падыходзяць параіцца маладыя кадры. І ён заўжды гатовы дапамагчы, дзе трэба падтрымаць добрым словам.
Уладзімір Ермакоў упэўнены, што станоўчы вынік любой справы – працэс агульны, таму ўдзячны ўсяму свайму калектыву за падтрымку і аказаны давер.

Вольга Зайцава.
Фота Дзмітрыя ЛАМЕКІНА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым невялічкім гарадку няма буйных прадпрыемстваў і заводаў, але, як ужо неаднойчы адзначалася, галоўным багаццем хоцімскай зямлі заўжды былі людзі —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика