Адзіны дзень інфармавання: “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей і ў імя будучыні краіны”. 21.by

Адзіны дзень інфармавання: “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей і ў імя будучыні краіны”

20.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

выступае Дзмітрый Ламака

выступае Дзмітрый Ламака

19 сакавіка прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, тэмай якога стала “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей і ў імя будучыні краіны”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака, кіраўніка спраў райвыканкама В. А. Малюгінай, галоўнага ўрача ЦРБ С. Т. Стомы, начальніка РАУС С. М. Арэшкава і начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама М. М. Рубацкага сустрэлася з працоўным калектывам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Саюзкаапгандаль”.

Дзмітрый Міхайлавіч Ламака давёў да прысутных падрабязную інфармацыю пра тое, як у пачатку 1990-х гадоў пачалася праца над стварэннем асноўнага Закона незалежнай Беларусі. Вядома, што 27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам БССР была прынята Дэкларацыя “Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусь стала дэ-факта парламенцкай рэспублікай. А 19 верасня 1991 года БССР перайменавана ў Рэспубліку Беларусь. Канстытуцыя краіны была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета. Тады ж упершыню ў Беларусі быў уведзены інстытут прэзідэнства. Першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня 1994 года быў абраны А. Р. Лукашэнка.

24 лістапада 1996 года ў краіне прайшоў рэспубліканскі рэферэндум, на якім былі прыняты змяненні і дапаўненні ў дзеючую Канстытуцыю. Замест Вярхоўнага Савета быў зацверджаны двухпалатны Парламент — Нацыянальны сход РБ, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Наступны рэферэндум, на які былі вынесены пытанні змянення і дапаўнення Канстытуцыі РБ, адбыўся 17 кастрычніка 2004 года.

Эксперты-правазнаўцы не выпадкова называюць асноўны Закон нашай краіны прагрэсіўным дакументам. Канстытуцыя, якая з’яўляецца адлюстраваннем волі народу, абвяшчае Рэспубліку Беларусь сацыяльнай прававой дзяржавай, у якой народ з’яўляецца адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэта ў Рэспубліцы Беларусь.

IMG_8381Затым кіраўнік раёна пацікавіўся станам спраў у КУП “Саюзкаапгандаль”. На сённяшні дзень дзейнічаюць 28 дзяржаўных гандлёвых прадпрыемстваў на тэрыторыі нашага раёна. Сістэматычна ідзе іх аптымізацыя і скарачэнне штатных работнікаў. Мясцовая ўлада, як запэўніў Дзмітрый Міхайлавіч, зацікаўлена ў захаванні аб’ектаў дзяржаўнага гандлю, тым больш, у захаванні працоўных месц для шаркаўчан. Тым не менш, ёсць аб’ектыўныя прычыны закрыцця гандлёвых кропак у гарадскім пасёлку і раёне. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што невырашальных задач няма. І калі ёсць у таго або іншага чалавека праблема, прадстаўнікі раённай улады і ён сам заўсёды выслухаюць і дадуць пэўныя парады, накіраваныя на выпраўленне складаных сітуацый. Сёння вельмі важна прыслухоўвацца да людзей, бачыць і ведаць іх клопаты, праблемы, разам шукаць выйсце са складанага становішча. Менавіта на гэтым і акцэнтуецца ўвага падчас правядзення ў працоўных калектывах адзінага дня інфармавання насельніцтва.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика