Мы — грамадзяне Беларусі!. 21.by

Мы — грамадзяне Беларусі!

20.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У ПЯТНІЦУ, у дзень 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, мядзельскія школьнікі, якія дасягнулі 14 год, атрымалі пашпарты.

Святочнае мерапрыемства адбылося ў музеі народнай славы, у зале Вялікай Айчыннай вайны. Раздзяліць з юнакамі і дзяўчатамі ўрачысты момант атрымання самага галоўнага дакумента ў жыцці грамадзяніна прыйшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Падгол, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Міхаіл Чаркасаў, адказны сакратар раённага аб’яднання ветэранаў Вольга Тункевіч.
З віншавальным словам да прысутных звярнулася Ганна Падгол. Яна засяродзіла ўвагу на важнасці дзяржаўнага свята — Дня Канстытуцыі, на ролі Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь, які гарантуе кожнаму жыхару нашай краіны перш за ўсё мір, дае магчымасць жыць, вучыцца, працаваць, развівацца, гадаваць дзяцей. Ганна Мікалаеўна выказала спадзяванне, што гэты дзень надоўга застанецца ў памяці юнакоў і дзяўчат, якія сёння атрымліваюць свой першы дарослы дакумент.
Пашпарты юным мядзяльчанам уручыў Міхаіл Чаркасаў. Права атрымаць дакументы ва ўрачыстай абстаноўцы ўдастоены Вікторыя Багавец, Аляксандр Новік і Аляксандра Падрэз з Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа, Дар’я Каўрус, Кацярына Шабовіч, Арсеній Аўсяны і Ангеліна Пашкевіч з Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіслаў Роўда і Лізавета Міхайлава з гімназіі-інтэрната г. Мядзела. Гэта моладзь, якая актыўна праяўляе сябе ў вучобе, спартыўным і грамадскім жыцці, імкнецца рэалізавацца ў творчасці.
Акрамя дакументаў, юныя грамадзяне нашай краіны атрымалі на памяць кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Павіншаваць дзяцей ад імя бацькоў выйшла Таццяна Каўрус.
— Шмат год таму ў маім жыцці была такая ж важная падзея — на ўрачыстым мерапрыемстве ў Мядзельскай сярэдняй школе нумар адзін дырэктар установы ўручыў нам пашпарты, — з хваляваннем у голасе расказала Таццяна Лявонцьеўна. — З часам у маім дакуменце пачалі з’яўляцца запісы: аб стварэнні сям’і, аб нараджэнні дачкі, аб рэгістрацыі, аб падарожжах. Так у гэтай маленькай кніжачцы збіраюцца ўсе самыя важныя і значныя моманты нашага жыцця. Хутка такія запісы пачнуць з’яўляцца і ў вас…
На заканчэнне Таццяна Лявонцьеўна пажадала юнакам і дзяўчатам быць годнымі грамадзянамі нашай краіны.
У якасці яшчэ аднаго падарунка віноўнікі ўрачыстасці атрымалі магчымасць пазнаёміцца з новымі экспанатамі музея.

Іна ЯРЧАК.
Фота Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ПЯТНІЦУ, у дзень 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, мядзельскія школьнікі, якія дасягнулі 14 год, атрымалі пашпарты. Святочнае мерапрыемства адбылося ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика