Стала вядома, што аўтавакзал у Берасці будзе гучаць па-беларуску. 21.by

Стала вядома, што аўтавакзал у Берасці будзе гучаць па-беларуску

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Виртуальный Брест

Як распавяла Дар'я Намятава, каардынатар ініцыятывы "Аўтавакзал па-беларуску", кіраўніцтва аўтавакзала плануе зрабіць агучванне адпраўлення і прыбыцця транспарту на беларускай мове. Рэйсы, якія накіроўваюцца ў замежныя гарады, будуць дадаткова агучвацца на ангельскай мове.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news64501.php

Стала вядома, што аўтавакзал у Берасці будзе гучаць па-беларуску

фото - Василий Васильевич

Начальнік аддзела арганізацыі перавозак ААТ “Брэстаблаўтатранс” Барыс Калінін паведаміў, што ініцыятыву аб беларусізацыі “сэрца” міжгародніх і міжнародных перавозак падтрымаў і старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Нагадаем, што 12 сакавіка ў офісе АРР “Дзедзіч” адбылася сустрэча ініцыятараў кампаніі "Аўтавакзал па-беларуску" з кіраўніцтвам аўтавакзала і прадстаўнікамі “Брэстаблаўтатрансу”, на якой стала вядома, што ўнутранае і знешняя афармленне новага аўтавакзала будзе прадстаўлена на беларускай мове з дубляваннем на ангельскую.

Ініцыятыву “Аўтавакзал па-беларуску” рэалізавала Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у межах кампаніі “Наша мова”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Як распавяла Дар'я Намятава, каардынатар ініцыятывы "Аўтавакзал па-беларуску", кіраўніцтва аўтавакзала плануе зрабіць агучванне адпраўлення і прыбыцця...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика