У чаканні II Еўрапейскіх гульняў. 21.by

У чаканні II Еўрапейскіх гульняў

20.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вядома, з 21 па 30 чэрвеня бягучага года наша рэспубліка будзе прымаць II Еўрапейскія гульні. Больш падрабязна
даведацца пра названае мерапрыемства дапаможа прапанаваная ніжэй гутарка з галоўным спецыялістам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Леанідам ШЫДЛОЎСКІМ.
— Леанід Альбінавіч, раскажыце, калі ласка, што ўяўляюць сабой II Еўрапейскія гульні і па якіх відах спорту яны будуць праводзіцца?
— Гэта міжнародныя комплексныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўрапейскага кантыненту, якія арганізоўваюцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У рамках II Еўрапейскіх гульняў медалі будуць разыграны ў 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 8 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў горадзе Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе і дзюдо адбудуцца ў рангу чэмпіянатаў Еўропы. Падчас гульняў чакаецца прыезд у беларускую сталіцу звыш 4 тысяч спартсменаў, каля 2 тысяч трэнераў і абслуговага персаналу. Яны прадставяць афіцыйныя дэлегацыі з 50 еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Абслугоўваць спаборніцтвы будзе каля 650 міжнародных, а таксама 410 нацыянальных суддзяў па спорце. Будзе задзейнічана на мерапрыемстве каля 8 тысяч валанцёраў.
— На якіх спартыўных аб’ектах адбудуцца спаборніцтвы?
— На буйнейшых спартыўных збудаваннях Мінска, уключаючы стадыён “Дынама”, “Мінск-Арэну”, “Чыжоўка-Арэну”.
— II Еўрапейскія гульні, вядома ж, важная падзея ў жыцці нашай краіны.
— Так, названыя спаборніцтвы з’яўляюцца, безумоўна, важнай і адметнай падзеяй у спартыўным жыцці як нашай краіны, так і Еўропы. Яны дазволяць умацаваць аўтарытэт і пацвердзіць рэпутацыю Беларусі як сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая вялікае значэнне надае руху наперад алімпійскіх каштоўнасцей, здароваму ладу жыцця, развіццю фізкультуры і спорту. На працягу 10 дзён з 21 па 30 чэрвеня спартсмены разыграюць 199 камплектаў медалёў.
— Ці можаце сказаць, як выступілі нашы спартсмены на папярэдніх Еўрапейскіх гульнях?
— Як вядома, беларускія спартсмены на
I Еўрапейскіх гульнях, якія праходзілі з 12 па 28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана — горадзе Баку, заваявалі 43 узнагароды. У тым ліку 10 — залатых, 11 — сярэбраных і 22 — бронзавыя. Па неафіцыйным агульнакамандным заліку, па вартасці медалёў Беларусь заняла 7-е месца. Будзем спадзявацца на ўдалае выступленне нашых спартсменаў і на гэты раз.
— Леанід Альбінавіч, дзе можна набыць білеты на спаборніцтвы?
— Білеты на II Еўрапейскія гульні паступілі ў продаж 1 снежня мінулага года і адразу ж пачалі рэалізоўвацца па тэрыторыі Беларусі праз спецыяльны сайт www.minsk2019.ticketpro.by, а таксама ў касах сеткі партнёраў афіцыйнага білетнага аператара — кампаніі “Тикетпро”. Увогуле ўсю неабходную інфармацыю, якая датычыць названых спаборніцтваў, можна атрымаць на сайце Minsk2019.by. Дарэчы, рэкламны шчыт, прысвечаны II Еўрапейскім гульням, з’явіўся і ў нас у Мядзеле каля магазіна “Еўраопт”.

Гутарыла Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, з 21 па 30 чэрвеня бягучага года наша рэспубліка будзе прымаць II Еўрапейскія гульні. Больш падрабязна даведацца пра названае мерапрыемства дапаможа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика