Малавядомы са станцыі Безыменнай. 21.by

Малавядомы са станцыі Безыменнай

22.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль БЕНЗЯРУК.

Ваенныя карэспандэнты захавалі для нашчадкаў летапіс Вялікай Айчыннай. У складзе палкоў і дывізій яны прайшлі франтавымі дарогамі ад першага да апошняга дня вайны. Сваім вострым пяром змагаліся і ў партызанскіх атрадах. І пры гэтым, выконваючы прафесійны абавязак, нярэдка гінулі: прыблізна 1500 ваенкараў не вярнуліся з вайны. Адзін з іх знайшоў апошні спачын у жабінкаўскай зямлі. Аднак дасюль яго імя невядомае шырока ў раёне, хоць і варта нашай памяці.
ЁСЦЬ У САРАТАЎСКАЙ вобласці маленькая станцыя Безыменная. Навокал шырокі стэп раскінуў свае прасторы. Не кожны цягнік спыняецца на ёй. Некалі, напрыканцы ХІХ стагоддзя, паблізу станцыі заснавалі свае паселішчы немцы-каланісты.
Гэта малая радзіма нашага героя — гвардыі капітана Аркадзя Іванавіча МАРОЗАВА (1916–1944). Адразу калі выбухнула вайна, ён быў прызваны мясцовым райваенкаматам у дзеючую армію. Таму не стаў сведкам таго, як у верасні сорак першага невялічкая чыгуначная станцыя Безыменная ў адначассе стала шматлюднай. Адсюль эшалонамі ў Сібір і Казахстан прымусова вывозілі паволжскіх немцаў. Многія з іх больш ніколі не вярнуліся назад.
Самога Аркадзя Іванавіча таксама чакаў далёкі шлях ад роднага парога. Ён патрапіў у 146-ы гвардзейскі стралковы полк славутай 48-й гвардзейскай Крыварожскай дывізіі, якая ў 1943–1944 гадах вызваляла Украіну і Беларусь. Марозаў меў добрую адукацыю, таму неўзабаве стаў намеснікам рэдактара дывізійнай газеты “Вперёд, к Победе!” (на чале гэтага выдання з мая сорак другога года стаяў гвардыі маёр Міхаіл Данчанка). Заслугі Аркадзя Марозава былі адзначаны 28 красавіка 1944-га ордэнам Чырвонага Сцяга.
18 ліпеня падраздзяленні 48-й дывізіі наблізіліся да Жабінкаўшчыны. Найбольш гарачымі ў прамым і пераносным сэнсе выдаліся чацвер і пятніца 20-21 ліпеня. Пра гэта яскрава сведчаць аператыўныя штабныя зводкі: “Праціўнік двума батальёнамі 232-га пяхотнага палка 102-й пяхотнай дывізіі пры падтрымцы 9 танкаў, 4 самаходных гармат, 2-х дывізіёнаў артылерыі, 3 мінбатарэй замацаваўся і ўпарта абараняецца на рубяжы: Горкі, Лойкі і далей на паўднёвы ўсход па дарозе Каменец — Жабінка да Сенькавічаў, Курпічаў”. Надвячоркам 20 ліпеня 146-ы гвардзейскі стралковы полк, у якім служыў Аркадзь Марозаў, выйшаў да Вялікіх Сяхновічаў і фарсіраваў рэчку Жабінка каля Курпічаў. Полк адбіў моцную контратаку немцаў і наступным днём авалодаў Малымі Сяхновічамі.
Аднак гвардыі капітану Марозаву даведацца пра гэта ўжо было не суджана. Намеснік галоўнага рэдактара дывізійнай газеты загінуў 20 ліпеня 1944 года. Паколькі камандны пункт дывізіі ў той час знаходзіўся ў лесе паблізу Вандаліна, цела афіцэра даставілі ў вёску і пахавалі на наступны дзень. Магіла знаходзілася на хутары Вандалін-Баранаўшчызна Якаўчыцкага сельсавета каля прыдарожнага крыжа. У 50-я гады астанкі знайшлі свой апошні прытулак у Агародніках.
…А на малой радзіме Марозава — на станцыі Безыменнай — у верасні 2011-га таксама паўстаў на раздарожжы паклонны крыж. У памяць пра вывезеных сілком паволжскіх немцаў.
На здымку: схема пахавання гвардыі капітана Аркадзя МАРОЗАВА паблізу Вандаліна, 1944 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль БЕНЗЯРУК. Ваенныя карэспандэнты захавалі для нашчадкаў летапіс Вялікай Айчыннай. У складзе палкоў і дывізій яны прайшлі франтавымі дарогамі ад першага да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика