24 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 21.by

24 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

22.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі


Паважаныя работнікі ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Шумілінскага раёна, камунальнага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва, ветэраны працы! Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!
Жыццё ў Шумілінскім раёне складана ўявіць без зладжанай кругласутачнай работы вашых шматфункцыянальных падраздзяленняў. Прафесіяналізм, адказнае стаўленне да справы работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання – аснова добрага настрою людзей, гарантыя сацыяльнай стабільнасці і грамадскага спакою. Дзякуючы вашай добрасумленнай працы, сістэма жыццезабеспячэння насельніцтва функцыянуе без перебояў, забяспечваюцца цяпло і ўтульнасць у дзіцячых садах, школах, бальніцах, жылых дамах, рашаюцца пытанні бытавога абслугоўвання жыхароў раёна. Вы штодзённа імкнецеся да вываду якасці паслуг на ўзровень, які адказвае сучасным патрабаванням.
Упэўнены, што ў  вашых арганізацый ёсць перспектывы, бо ў калектывах працуюць спецыялісты высокай кваліфікацыі, здольныя дзейнічаць дакладна і зладжана, праяўляючы прафесіяналізм у штодзённай рабоце і экстрэмальных сітуацыях.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за добрасумленныя адносіны і ўменне працаваць з поўнай аддачай, за камфорт, якасць жыцця, якія вы забяспечваеце.
Ад усёй душы жадаем стабільнасці, згуртаванасці і перспектыў у
развіцці вашых прадпрыемстваў.
Моцнага здароўя, дабрабыту, міру, шчасця і святочнага настрою вам і вашым сем’ям!
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Паважаныя работнікі ўнітарнага прадпрыемства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика